Зяма Раманавіч Півавараў

(Пасля перасылкі з Зяма Півавараў)

Зяма Раманавіч (Залман Рувінавіч) Півавараў (24 мая 1910 (5 чэрвеня 1910 па новым стылі)[1], Касцюковічы — 29 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Зяма Раманавіч Півавараў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1910(1910-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (27 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Сын рабочага-шапавала, які загінуў у час грамадзянскай вайны (1918). Восенню 1918 года Зяма Півавараў разам з маці Бэлай Меераўнай і сястрой Лізай перабраўся ў Чэрыкаў да дзеда[1].

Пасля заканчэння Чэрыкаўскай школы-сямігодкі З. Півавараў вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, удзельнічаў у працы літаратурнай студыі пры аршанскім філіяле «Маладняка». У 1929 годзе пераехаў у Ленінград, дзе працаваў качагарам. Уступіў у БелАПП. У студзені 1931 года ўдзельнічаў у дэкадзе беларускай літаратуры і культуры ў Маскве. Атрымаў рэкамендацыю для паступлення на літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1934 годзе. У 1934—1936 гадах працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1934 годзе ажаніўся з Ліліяй Персінай, у іх быў сын Раман (1937—2019)[1].

Арыштаваны органамі НКУС 12 лістапада 1936 года. Загінуў у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у 1958 годзе.

Першы верш апублікаваў у 1925 годзе (часопіс «Беларускі піонэр»). У пачатку 1930-х гадоў друкаваўся ў ленінградскіх часопісах і альманахах. Аўтар зборніка вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (Мн., 1934), у якім услаўляў працоўны гераізм будаўнікоў сацыялізму. Паводле водгукаў рэцэнзентаў, на творчасць З. Піваварава істотна паўплывала паэзія Уладзіміра Маякоўскага[1]. Выступаў у рэспубліканскім друку як тэатральны рэцэнзент i як кінакрытык[2].

Зноскі

Літаратура правіць