Зяма Раманавіч Півавараў
Зяма Раманавіч (Залман Рувінавіч) Півавараў (24 мая 1910 (5 чэрвеня 1910 па новым стылі)[1], Касцюковічы — 29 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
Зяма Раманавіч Півавараў | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1937 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія правіць
Сын рабочага-шапавала, які загінуў у час грамадзянскай вайны (1918). Восенню 1918 года Зяма Півавараў разам з маці Бэлай Меераўнай і сястрой Лізай перабраўся ў Чэрыкаў да дзеда[1].
Пасля заканчэння Чэрыкаўскай школы-сямігодкі З. Півавараў вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, удзельнічаў у працы літаратурнай студыі пры аршанскім філіяле «Маладняка». У 1929 годзе пераехаў у Ленінград, дзе працаваў качагарам. Уступіў у БелАПП. У студзені 1931 года ўдзельнічаў у дэкадзе беларускай літаратуры і культуры ў Маскве. Атрымаў рэкамендацыю для паступлення на літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1934 годзе. У 1934—1936 гадах працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1934 годзе ажаніўся з Ліліяй Персінай, у іх быў сын Раман (1937—2019)[1].
Арыштаваны органамі НКУС 12 лістапада 1936 года. Загінуў у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у 1958 годзе.
Першы верш апублікаваў у 1925 годзе (часопіс «Беларускі піонэр»). У пачатку 1930-х гадоў друкаваўся ў ленінградскіх часопісах і альманахах. Аўтар зборніка вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (Мн., 1934), у якім услаўляў працоўны гераізм будаўнікоў сацыялізму. Паводле водгукаў рэцэнзентаў, на творчасць З. Піваварава істотна паўплывала паэзія Уладзіміра Маякоўскага[1]. Выступаў у рэспубліканскім друку як тэатральны рэцэнзент i як кінакрытык[2].
Зноскі
Літаратура правіць
- Півараваў Зяма Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Півараваў Зяма Раманавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 278. — 742 с. — 9 500 экз.
- Півараваў Зяма // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — С. 21. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.