Зігаміцэ́ты (Zygomycetes) — клас ніжэйшых грыбоў.

Зігаміцэты

Мукор на хлебе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zygomycetes Moreau, 1954

Парадкі

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  936291
EOL  5560
MB  90405
FW  212613

Апісанне правіць

Міцэлій добра развіты, шмат'ядзерны, няклетачны, у спелым стане падзелены на клеткі. У клетачных абалонках ёсць хіцін, хітазан, часам глюкан. Палавы працэс — зігагамія (зліццё дзвюх недыферэнцыраваных на гаметы клетак) з утварэннем зігаспораў (адсюль назва). Зігота ўтварае спарангій з рознымі па палавым знаку спорамі ў адрозненне ад бясполага спарангія. Бясполае размнажэнне нерухомымі спарангіяспорамі або канідыямі. Органы бясполага размнажэння марфалагічна разнастайныя (сістэматычная прыкмета).

Распаўсюджанне правіць

Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На Беларусі каля 20 відаў з парадкаў мукаральных (Mucorales) і энтамафтаральных (Entomophthorales).

Значэнне правіць

Сапратрофы, ёсць паразіты. Пасяляюцца ў глебе, на агародніне, псуюць харчовыя прадукты, выклікаюць мукарамікозы жывёл і чалавека, гніенне сельскагаспадарчай прадукцыі. Некаторыя віды з родаў мукор (Mucor), фікаміцэс (Phycomyces) і інш. выкарыстоўваюцца ў мікрабіялагічнай і харчовай прамысловасці, віды энтамафтаральных — для біялагічнай барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.

Літаратура правіць