Зыгмунт Лазінскі

(Пасля перасылкі з Зігмунт Лазінскі)

Зы́гмунт (Зі́гмунд) Лазі́нскі (польск.: Zygmunt Łoziński; 5 чэрвеня 1870, наваколле Навагрудка — 26 сакавіка 1932, Пінск) — каталіцкі святар, біскуп мінскі (19181925) і пінскі (19251932).

Зыгмунт Лазінскі
польск.: Zygmunt Konstanty Antoni Łoziński
Герб
Біскуп пінскі
28 кастрычніка 1925 — 26 сакавіка 1932
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік дыяцэзія заснавана
Пераемнік Казімір Букраба
Біскуп мінскі
2 лістапада 1917 — 28 кастрычніка 1925
Царква Каталіцкая Царква
Пераемнік Баляслаў Слосканс
Адукацыя
Дзейнасць дыяцэзіяльны біскуп, духоўнік, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 5 чэрвеня 1870(1870-06-05)[2]
Смерць 26 сакавіка 1932(1932-03-26)[2] (61 год)
Пахаванне
Дынастыя Łoziński family of the Lubicz coat of arms[d]

Узнагароды
Крыж Храбрых ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і Пецярбургскую духоўную рыма-каталіцкую акадэмію, дзе потым выкладаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў 23 чэрвеня 1895 года. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі двойчы (1898—1900 і 1905) быў адхілены ад пасады. У 1905 стаў пробашчам кафедральнага сабора ў Мінску. У 1905-09 зноў прафесар духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, з 1908 — адначасова ў семінарыі. У 1909—1911 гадах суправаджаў магілёўскага біскупа Яна Цепляка ў наведванні парафій Расійскай імперыі.

2 лістапада 1917 пастаўлены біскупам на адноўленую Мінскую архідыяцэзію, рукаўскладзены ў біскупы 28 ліпеня 1918 ў Варшаве. З 14 жніўня 1918 заняў кафедру. Спрыяў усталяванню беларускай мовы ў касцёле. 6 снежня 1918 разам з Ф. Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску. Быў арганізатарам беларускай каталіцкай семінарыі ў Мінску (пазней пераведзена ў Навагрудак, затым — у Пінск, дзе паступова паланізавалася).

У 1920 годзе арыштаваны камуністычнымі ўладамі, 11 месяцаў правёў у маскоўскай «Бутырцы», пасля вымушаны з’ехаць у Заходнюю Беларусь.

28 кастрычніка 1925 прызначаны першым біскупам навастворанай Пінскай дыяцэзіі. Памёр у 1932 годзе ў Вялікую Суботу. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла ў Пінску.

Аўтар шэрагу брашур і артыкулаў на польскай мове.

У 2017 годзе, з нагоды 60 годдзя працэсу беатыфікацыі Зігмунда Лазінскага, гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» звярнулася з адкрытым лістом да каталіцкага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з просьбай паспрыяць у больш хуткім завяршэнні працэсу беатыфікацыі. У адказе на зварот Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў маліцца аб цудзе праз заступніцтва Слугі Божага Зігмунда Лазінскага.

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. а б Zygmunt Łoziński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць