Зінаіда Анатолеўна Васільева

(Пасля перасылкі з З. А. Васільева)

Зінаіда Анатолеўна Васільева (29 снежня 1913, г. Пецярбург — 1999) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР (1940)[1].

Зінаіда Анатолеўна Васільева
Іван Ахрэмчык. Народная артыстка БССР З. А. Васільева.jpg
Іван Ахрэмчык. «Народная артыстка БССР З. А. Васільева». 1943
Дата нараджэння 29 снежня 1913(1913-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 1999
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды Народная артыстка БССР

БіяграфіяПравіць

Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча(руск.) бел. ў 1933 годзе. У 1933—1937 гг. салістка тэатраў імя Кірава і Малога опернага ў Ленінградзе, Вялікага тэатра СССР, пасля 1950 балетмайстар-рэпетытар у тэатрах оперы і балета Адэсы, Новасібірска(руск.) бел.. У 1937—1949 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

ТворчасцьПравіць

З аднолькавай мастацкай пераканаўчасцю выконвала лірыка-драматычныя і камедыйныя ролі, аказала вялікі ўплыў на развіццё класічнага танца ў беларускім балеце. Стварыла на беларускай сцэне вобразы Ванды («Салавей» М. Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера(руск.) бел.» П. Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан(руск.) бел.» Б. Асафьева), Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга), Лізы («Марная засцярога(руск.) бел.» П. Л. Гертэля; у 1944 годзе паставіла гэты балет)[1].

Адначасова педагог і першы мастацкі кіраўнік харэаграфічнага аддзялення Мінскага тэатральнага вучылішча (з 1937 г.) і Беларускага харэаграфічнага вучылішча (1945—1949)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Васильева Зинаида Анатольевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.