Казармы — будынкі пачатку XX стагоддзя ў Клецку, размешчаныя па вул. Казарменная, 4-8. Помнікі архітэктуры стылю мадэрн.

Славутасць
Казармы
53°04′28,40″ пн. ш. 26°38′29,91″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Клецк
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000186шыфр 613Г000186
Map

Гісторыя правіць

 
Клецкія казармы ў пачатку XX ст.
 
Клецкія казармы ў пачатку XX ст.

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з дрэва, цэглы і бутавага каменю для кавалерыйскага гарнізона. Тры тыпавыя будынкі казарм і стайні складалі ансамбль сіметрычна-восевай планіроўкі. Цяпер казармы выкарыстоўваюцца пад жыллё.

Архітэктура правіць

Казармы — П-падобныя ў плане аднапавярховыя будынкі, накрытыя вальмавымі дахамі. У цэнтры манументальныя двухпавярховыя мураваныя аб’ёмы з скразнымі праездамі ў выглядзе шырокіх арак (перакрыцці плоскія па бэльках). Сцены цэнтральных аб’ёмаў завершаны фігурнымі ўвагнута-выпуклымі шчытамі. Вуглы ўмацаваны буйнымі контрфорсамі. Элементы архітэктурнага дэкору — ліштвы квадратных аконных праёмаў, профілі з чырвонай цэглы, вылучаюцца на фоне бутавых сцен. Галоўны фасад фланкіраваны рызалітамі бакавых крылаў. Планіроўка памяшканняў калідорная.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць