Казбек Бейсенавіч Нуржанаў

Казбек Бейсенавіч Нуржанаў (9 студзеня 1919, в. Актагай, Джэзказганская вобласць, Казахстан — 24 ліпеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.

Казбек Бейсенавіч Нуржанаў
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1919(1919-06-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1944(1944-07-24) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы III ступені медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

Скончыў Каркаралінскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам. У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1939 года.

На фронце з красавіка 1942 года. Удзельнік бітваў пад Дуброўкай, Гарадзішчам, Арлом. Удзельнік фарсіравання рэк Зуша, Дзісна, Сож, Днепр, Друць, Бярэзіна.

Камандзір узвода разведкі 61-га асобнага знішчальна-процітанкавага дывізіёна 5-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы сяржант Нуржанаў, будучы ўдзельнікам рухомай групы, пры ўзяцці горада Ваўкавыска, выйшаўшы з групай захопу ў фланг паспешліва заняўшаму абарону праціўніку на вышынях горада Ваўкавыск, сваім рашучым дзёрзкім манеўрам навёў паніку ў стане ворага, праціўнік уздрыгнуў і, кінуўшы тэхніку, у паніцы пабег. Пераследуючы па пятах бягучага праціўніка, расстрэльваў ў кароткіх сутычках з немцамі: узяў у палон трох немцаў і афіцэра. Першым уварваўся ў горад Ваўкавыск, дзе на ўскраіне горада быў цяжка паранены ў галаву.

24 ліпеня 1944 года памёр ад ран. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР 24 сакавіка 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі (1944), Славы ІІІ ступені, медалём.

Памяць правіць

Казахскі акын Жэніс Кашкынаў напісаў пра Нуржанава твор «Казбек Нуржанаў», «Батырдын анасы» («Маці героя»). У памяць аб Нуржанаве ў Актагаі названая вуліца, у саўгасе «Коунрат» — сярэдняя школа. У цэнтры — узведзены помнік. Штогод на ўшанаванне яго памяці ў Ваўкавыску праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы[1].

Зноскі