Казімір Іосіфавіч Бердыган

Казімір Іосіфавіч Бердыган (22 снежня 1894, вёска Паноры, Дрысенскі павет, Віцебская губерня  — 18 верасня 1972) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Казімір Іосіфавіч Бердыган
Дата нараджэння 22 снежня 1894(1894-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1972(1972-09-18) (77 гадоў)
Род дзейнасці хірург
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 22 снежня 1894 года ў вёсцы Паноры Дрысенскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці) ў сям’і селяніна. Навучаўся самастойна і толькі ў 1918 годзе паступіў у пяты клас гімназіі для дарослых імя Л. М. Талстога ў Ніжнім Ноўгарадзе, якую скончыў у 1920 годзе. У гэтым жа годзе паступіў на медыцынскі факультэт Ніжагародскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння 2-га курса перавёўся ў Ленінградскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1926 г. З 1926 года працаваў у Асвейскай раённай бальніцы. У 1929 годзе быў пераведзены на пасаду ардынатара хірургічнага аддзялення Полацкай акруговай бальніцы, дзе прапрацаваў да 1931 года.

У 1931—1933 гг. — ардынатар стаматалагічнай клінікі Мінскага медыцынскага інстытута, з 1933 па 1940 гг. — Асістэнт той жа клінікі.

У 1940—1941 гг. — выкладчык кафедры стаматалогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава.

З 1941 па 1945 гг. — начальнік сківічнага аддзялення эвакуацыйнага шпіталя на 2-м Беларускім фронце. Пасля дэмабілізацыі залічаны асістэнтам кафедры шпітальнай хірургіі па курсе стаматалогіі МДМІ; адначасова з 1946 г. па 1958 г., па сумяшчальніцтве працаваў дырэктарам вайсковай зубаўрачэбнай школы, а таксама ў 1952—1954 гг. начальнікам аддзела медыцынскіх навучальных устаноў МЗ БССР.

З 1958 года — загадчык кафедры стаматалогіі БелДІУУ, дзе прапрацаваў да 1971 г.

У снежні 1940 года абараніў кандыдацкую, а ў 1958 года — доктарскую дысертацыю. У 1959 годзе прысвоена званне дацэнта па курсе «стаматалогія». У 1960 годзе зацверджаны ў званні прафесара. Аўтар 59 навуковых прац, у тым ліку 2-х манаграфій. Асноўныя навуковыя напрамкі — вывучэнне патагенезу, клінікі і лячэння сківічна-тваравага актынамікоза, пытанні ваенна-палявой стаматалогіі, лячэнне і прафілактыка карыесу, на падставе якіх была складзена карта аб наяўнасці фтору ў пітной вадзе. Ім прапанаваны шэраг арыгінальных метадаў лячэння стаматалагічных хворых.

Кіраваў абаронай 7 кандыдацкіх дысертацый. На працягу многіх гадоў паспяхова спалучаў навукова-педагагічную дзейнасць з шматграннай грамадскай працай. Быў адным з арганізатараў стаматалогіі Беларусі, старшынёй Праблемнай камісіі па стаматалогіі, намеснікам старшыні Праўлення Беларускага рэспубліканскага навуковага медыцынскага таварыства стаматолагаў, членам Праўлення Усесаюзнага навуковага медыцынскага грамадства стаматолагаў.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны II ступені (1945), медалямі «За перамогу над Германіяй» (1946), «За абарону Ленінграда» (1946), «20 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны» (1965).

Зноскі

Літаратура

правіць