Казімір Юзаф Валовіч
Казімір Юзаф Валовіч (1712 — 28 жніўня 1790) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Казімір Юзаф Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Багорыя | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1712 | ||||||
Смерць | 28 жніўня 1790 | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Юзаф Ігнацы Валовіч[d] | ||||||
Маці | Ружа з Шукштаў[d] | ||||||
Жонка | Людвіка з Шэметаў[d] | ||||||
Дзеці | Міхал Вінцэнт Валовіч | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся у 1712 годзе ў сям’і Юзафа Ігнацыя Валовіча і Ружы з Шукштаў.
У 1732 г. дэпутат i суддзя Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Старадубаўскага павета. У 1736 г. цівун вешвянскі; падскарбі наваградскі, дэпутат i суддзя Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Слонімскага павета, слонімскі судовы падстароста ў 1744—1748 гадах, маршалак Слонімскага павета з 22 чэрвеня 1748 па 1779 г.
Памёр 28 жніўня 1790 г.
Узнагароды правіць
Кавалер ордэна Св. Станіслава (1779 г.).
Сям’я правіць
З 1736 года ў шлюбе з Людвікай Мікалаеўнай з Шэметаў. Меў сына Міхала Вінцэнта Каспара (нар. 1742 г.).
Літаратура правіць
- 11/9. Казімір Юзаф // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, «Музей "Замкавы комплекс "Мір"» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.