Маршалак вялікі літоўскі

(Пасля перасылкі з Маршалак земскі)

Маршалак вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 маршалак земскі літоўскі) — адна з цэнтральных пасад у Вялікім Княстве Літоўскім. Кіраваў дваром вялікага князя, прымаў замежных паслоў, найвышэйшых урадоўцаў дзяржавы, назіраў за этыкетам, загадваў прыдворнай стражай і каралеўскай гвардыяй, сачыў за бяспекай манарха, прызначаў дваранаў. Фактычна выконваў функцыі сучаснага міністра ўнутраных спраў.

Пасада ўтварылася ў час праўлення вялікага князя Ягайлы, відаць, у 1398.

У Рэчы Паспалітай фармальна лічыўся роўны маршалку вялікаму кароннаму і выконваў такія самыя абавязкі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аднак у іерархіі саступаў кароннаму маршалку. Мог выконваць абавязкі кароннага маршалка ў яго адсутнасць. Пасля Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сенаце.

Спіс вялікіх маршалкаў літоўскіх правіць

Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Земскія маршалкі літоўскія
1398 1411 Станіслаў Чупурна
(Stanisław Czupurna)
Памер
1411 1432 Румбольд Валімонтавіч
(Rumbold Wolimuntowicz)
  Пакараны смерцю князем Жыгімонтам Кейстутавічам
1433 1434 Радзівіл Осцікавіч
(Radziwiłł Ościkowicz)
 
1434 1459 Петраш Мантыгірдавіч
(Piotr Montygerdowicz)
  Памер
1463 1475 Радзівіл Осцікавіч
(Radziwiłł Ościkowicz)
  Другі раз.
Адначасова троцкі ваявода.
Паступіў на віленскага кашталяна
1475 1477 Станька Судзівоевіч   Паступіў на троцкага ваяводу
1477 1480 Марцін Гаштольд
(Marcin Gasztołd)
  Адначасова кіеўскі ваявода.
Паступіў на троцкага ваяводу
1480 1490 Багдан Саковіч
(Bohdan Sakowicz)
  Адначасова з 1484 троцкі ваявода.
Памер
1491 1497 Пётр Мантыгірдавіч Белы
(Piotr Montygerdowicz Biały)
  Адначасова троцкі ваявода.
Памер
1498 1505 Ян Юр’евіч Забярэзінскі
(Jan Jurjewicz Zabrzeziński)
  Адначасова троцкі ваявода.
Пазбаўлены пасады
1505 1510 Мікалай Радзівіл
(Mikołaj Radziwiłł)
  Адначасова троцкі ваявода.
Паступіў на віленскага ваяводу і літоўскага канцлера
1510 1512 Мікалай Кезгайла
(Mikołaj Kieżgajło)
  Памер
1512 1513 або 1514 Станіслаў Кішка
(Stanisław Kiszka)
  Памер
1514 1522 Ян Радзівіл Барадаты
(Jan Radziwiłł)
  Паступіў на троцкага кашталяна.
Памер у тым жа годзе
1522 1538 Ян Янавіч Забярэзінскі
(Jan Janowicz Zabrzeziński)
  Адначасова новагародскі, з 1530 троцкі ваявода.
Памер
1544 1565 Мікалай Радзівіл Чорны
(Mikołaj Radziwiłł Czarny)
  Адначасова з 1550 канцлер літоўскі і з 1551 віленскі ваявода.
Памер.
Вялікія маршалкі літоўскія
1566 1579 Ян Еранімавіч Хадкевіч
(Jan Hieronimowicz Chodkiewicz)
  Адначасова жамойцкі староста, з 1574 віленскі кашталян.
Памер.
1579 1586 Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
(Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka)
  Паступіў на троцкага кашталяна
1586 1592 Альбрэхт Радзівіл
(Albrecht Radziwiłł)
  Брат папярэдняга.
Памер
1592 1595 Станіслаў Радзівіл
(Stanisław Radziwiłł)
  Брат папярэдняга.
Паступіў на жамойцкага старосту
1597 1615 Крыштаф Дарагастайскі
(Krzysztof Dorohostajski)
  Памер
1615 1621 Пётр Весялоўскі
(Piotr Wiesiołowski)
  Памер
1621 1635 Ян Станіслаў Сапега
(Jan Stanisław Sapieha)
  Памер
1635 1637 Крыштаф Весялоўскі
(Krzysztof Wiesiołowski)
  Памер
1637 1654 Аляксандр Людвік Радзівіл
(Aleksander Ludwik Radziwiłł)
  Паступіў на полацкага ваяводу.
Памер у тым жа годзе
1654 1669 Крыштаф Завіша
(Krzysztof Zawisza)
  Паступіў на віленскага кашталяна
1669 1679 Аляксандр Гіларый Палубінскі
(Aleksander Hilary Połubiński)
  Памер
1679 1690 Станіслаў Казімір Радзівіл
(Stanisław Kazimierz Radziwiłł)
  Памер
1691 1695 Ян Кароль Дольскі
(Jan Karol Dolski)
  Памер
1699 1703 Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
  У 1703 на Люблінскім сойме разам з іншымі Сапегамі пазбаўлены ўсіх пасад ў ВКЛ
1703 1712 Марцыян Дамінік Валовіч
(Marcjan Dominik Wołłowicz)
  Памер
1705 1708 Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
  Адноўлены на пасадзе Станіславам Ляшчынскім
1713 1734 Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
  Пасля свайго зацвярджэння на троне Аўгуст Моцны абвясціў Сапегам амністыю і вярнуў пасады.
Памер
1734 1750 Павел Кароль Сангушка
(Paweł Karol Sanguszko)
  Памер
1750 1768 Ігнацы Агінскі
(Ignacy Ogiński)
  Паступіў на віленскага кашталяна
1768 1781 Юзаф Сангушка
(Józef Sanguszko)
  Памер
1781 1790 Уладзіслаў Гуроўскі
(Władysław Gurowski)
  Памер
1791 1793 Ігнацы Патоцкі
(Ignacy Potocki)
  Адмовіўся ад пасады
1793 1795 Людвік Скумін-Тышкевіч
(Ludwik Tyszkiewicz)
  Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзі таксама правіць