Станіслаў Кішка (гетман літоўскі)

(пам. каля 1513) вялікі гетман літоўскі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Пятровіч Кішка)

Станіслаў Пятровіч Кішка (? — 1513 або 1514) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, намеснік смаленскі (1500—1503), вялікі гетман літоўскі (1503—1507), вялікі маршалак літоўскі (з 1512).

Станіслаў Кішка
Станіслаў Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
4-ы гетман вялікі літоўскі
1503 — 1507
Папярэднік Станіслаў Янавіч Кезгайла
Пераемнік Канстанцін Іванавіч Астрожскі
намеснік смаленскі[d]
1500 — 1503
Папярэднік Мікалай Іванавіч Ільініч
Пераемнік Юрый Андрэевіч Салагуб[d]
маршалак вялікі літоўскі
1512 — 1514
Папярэднік Ян Юр’евіч Забярэзінскі
Пераемнік Ян Радзівіл
староста гарадзенскі[d]
1508 — 1513
Папярэднік Ян Юр’евіч Забярэзінскі
Пераемнік Юрый Радзівіл Геркулес
староста лідскі
1488 — 1499
Папярэднік Станіслаў Глябовіч
Пераемнік Юрый Іванавіч Ільініч
Смерць 1514[1] ці 1513[1]
Род Кішкі
Бацька Пётр Струміла[d]
Жонка 1) з роду Кучукаў
2) Соф'я з Мантыгірдавічаў
Дзеці ад першага шлюбу:
Барбара '
ад другога шлюбу:
Ганна, Пётр

Біяграфія

правіць

З магнацкага роду Кішкаў герба «Дуброва», сын Пятрашкі Страмілы. Атрымаў мянушку «Кішка», ад якой пайшло прозвішча роду.

Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку падстолія (1487—1488), стольніка літоўскага (1491), намесніка лідскага (з 1493). Удзельнічаў у пасольстве ў Маскву наконт шлюбу дачкі маскоўскага гаспадара Івана III Алены з вялікім князем Аляксандрам.

У 1496 браў удзел у выправе караля Яна Ольбрахта на малдаўскага гаспадара, дзе з уласным аддзелам разбіў татараў пад Брацлавам. У 1499 атрымаў пасаду намесніка смаленскага, распачаў умацаванне горада. У чэрвені 1502 кіраваў абаронай Смаленска ад маскоўскіх войскаў. У 1503 разбіў татараў у бітве каля Прыпяці. У тым жа годзе стаў вялікім гетманам, заставаўся ім да 1507, калі з маскоўскага палону вярнуўся Канстанцін Астрожскі. У 1506 браў удзел у бітве пад Клецкам.

З 1508 года быў старостам гарадзенскім. У 1508 і 1511 удзельнічаў у камісіі па размежаванні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Мазовіі. Каля 1512 стаў маршалкам земскім.

Другі раз ажаніўся з дачкой ваяводы троцкага Пятра Мантыгірдавіча Белага Соф’яй, ад якой меў сына Пятра і дачку Ганну (жонка Яна Радзівіла, кашталяна троцкага, пазней Станіслава Кезгайлы, старосты жамойцкага). У спадчыну ад згаслага роду Мантыгірдавічаў атрымаў маёнткі Нясвіж, Алыка і Лахва, якія праз шлюб дачкі Ганны перайшлі ў род Радзівілаў.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць