Пётр Мантыгірдавіч
маршалак земскі літоўскі, намеснік новагародскі
(Пасля перасылкі з Петраш Мантыгірдавіч)
Пётр Мантыгірдавіч, Пятраш Мантыгірдавіч (каля 1390—1459) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста падольскі (1418), маршалак дворны літоўскі (1422—1431), намеснік новагародскі (1431), маршалак земскі (з 1434).
Пётр Мантыгірдавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Радзівіл Осцікавіч | ||||||
Пераемнік | Радзівіл Осцікавіч | ||||||
Нараджэнне | каля 1390 | ||||||
Смерць | 1459 | ||||||
Род | Мантыгірдавічы | ||||||
Бацька | Мантыгірд | ||||||
Жонка | Ганна з Карыбутавічаў | ||||||
Дзеці | Ян |
Ад вялікага князя Казіміра атрымаў Іўе (1444), праз шлюб — Лоск.
Біяграфія
правіцьЗ літоўскага баярскага роду, сын Мантыгірда, намесніка полацкага. Яго родзічам (сынам або братам) быў Наруш, пачынальнік роду Нарушэвічаў.
Пры заключэнні Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Вадвіч» (1413).
Быў радным панам вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра.
Ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У шлюбе меў сына Яна.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Мантыгірдавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 271. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.