Міхал Вінцэнт Валовіч

(1742—1808) пісар скарбовы літоўскі

Міхал Вінцэнт Каспар Валовіч (1742 — 17 ліпеня 1808) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Міхал Вінцэнт Валовіч
Багорыя
Багорыя
харунжы пяцігорскі[d]
староста неманойцкі[d]
1762 — 1784
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
1767 — 1768
пісар скарбовы літоўскі
з 9 красавіка 1784
староста манцюнскі[d]
з 1785
Нараджэнне 1742[1]
Смерць 17 ліпеня 1808(1808-07-17)[2]
Род Валовічы
Бацька Казімір Юзаф Валовіч[1]
Маці Людвіка з Шэметаў[d]
Жонка Петранеля са Свяціцкіх[d][2]
Дзеці Ігнацы Валовіч[2], Юзаф Валовіч[2] і Казімір Валовіч
Званне паручнік войскаў літоўскіх[d][1]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся у 1742 годзе ў сям’і Казіміра Юзафа Валовіча і Людвікі Мікалаеўны з Шэметаў.

Каралеўскі дваранін, харужы пяцігорскі ў 1762 г., паручык войска ВКЛ у 1774 г., староста неманойцкі ў 1762—1784 гг., у 1767—1768 гг. быў дэпутатам i суддзёй Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Слонімскага павета, верагодна, слонімскі судовы староста у 1777 г., пісар скарбовы літоўскі з 9 красавіка 1784 г., староста манцюнскі з 1785 г.

Памёр 17 ліпеня 1808 г.

Узнагароды

правіць

Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1791 г.).

Сям’я

правіць

З 1779 года ў шлюбе з Петранэляй са Свянціцкіх. Меў сыноў Ігнацыя (нар. 1766), Юзафа (хр. 1779), Казіміра.

Літаратура

правіць
  1. а б в Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 141. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  2. а б в г Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 142. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1