Каменка (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ка́менка[1] (трансліт.: Kamienka, руск.: Каменка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 12 км на паўднёвы ўсход ад Гарадка, 1 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель, 26 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На ўсходзе працякае рака Зачэрнаўская, якая ўпадае ў возера Сосна. У заходнім напрамку праходзіць чыгунка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Віцебск — Невель.

Вёска
Каменка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 31 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218870041
Каменка на карце Беларусі ±
Каменка (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Каменка (Гарадоцкі раён)
Каменка (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Каменка (Гарадоцкі раён)

Гісторыя

правіць

У 1866 годзе 3 аднайменныя засценкі ў Лосвідскай воласці Віцебскага павета. У канцы 19 — пачтаку 20 стагоддзя 2 аднайменныя фальваркі ў Храповіцкай воласці Віцебскага павета і губерні. Адносілася да Храповіцкага праваслаўнага прыхода. Першы належаў мешчаніну Азолу, 12 жыхароў, 31 дзесяціна зямлі, 20 дзесяцін лесу; другі — уласнасць двараніна Карніловіча, 9 жыхароў. У 1924 годзе вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шніцінскім сельсавеце Лосвідскага раёна Віцебскай акругі, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім, 21 жніўня 1925 года ў Кабішчанскім сельсаветах. З 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другой сусветнай вайне з фрноту не вярнуліся 2 жыхары. Да 10 мая 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Прудніцкага сельсавета[2], да 26 сакавіка 1973 года — у склад Пальмінскага сельсавета[3], да 12 жніўня 1974 года — у склад Прудніцкага сельсавета[4]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны».

Насельніцтва

правіць
  • 78 жыхароў (1959)
  • 106 жыхароў (1970)
  • 23 гаспадаркі, 32 жыхары (2000)
  • 16 гаспадарак, 20 жыхароў (2018)

Памятныя мясціны

правіць

Археалагічны помнік — гарадзішча днепра-дзвінскай культуры

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць