Жан Батыст Каміль Каро

(Пасля перасылкі з Каміль Каро)

Жан Батыст Каміль Каро (фр.: Jean-Baptiste Camille Corot, 17 ліпеня 1796, Парыж — 22 лютага 1875, там жа) — французскі мастак і гравёр, адзін з самых паспяховых і пладавітых пейзажыстаў эпохі рамантызму, які аказаў ўплыў на імпрэсіяністаў. Замалёўкі і эскізы Каро цэняцца амаль гэтак жа высока, як і скончаныя карціны. Колеравая гама Каро заснаваная на тонкіх адносінах серабрыста-шэрых і жамчужна-перламутравых тонаў. Вядомы яго выраз — «валёры(руск.) бел. перш за ўсё».

Жан Батыст Каміль Каро
фр.: Jean-Baptiste Camille Corot
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1834
Імя пры нараджэнні фр.: Jean-Baptiste Camille Corot
Дата нараджэння 17 ліпеня 1796(1796-07-17)
Месца нараджэння Парыж
Дата смерці 22 лютага 1875(1875-02-22) (78 гадоў)
Месца смерці Парыж
Месца пахавання
Грамадзянства Францыя
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм[d]
Уплыў Achille Etna Michallon[d] і Jean-Victor Bertin[d]
Уплыў на Станіслас Лепін(руск.) бел.
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс Jean-Baptiste-CamilleCorotSignature.jpg
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Коро атрымаў свае першыя ўрокі жывапісу ў пейзажыста Мішалона(фр.) бел., а пасля яго смерці навучаўся ў Берціна(фр.) бел..

Даследчыкі знаходзяць пэўную сувязь паміж працамі Каро і яго папярэднікамі — Каналета, Гвардзі і Ларэна(руск.) бел.. Але ў цэлым яго мастацтва вельмі самабытна. У прыватнасці, яно адрозніваецца ад паралельна існаваўшага мастацтва барбізонцаў(руск.) бел., чые пейзажы, прысвечаныя побыту французскай вёскі, былі занадта статычнымі.

Вялікае значэнне для творчасці Каро мела падарожжа ў Італію 1825—1828 гадоў. Пазней ён вяртаўся туды яшчэ два разы: у 1834 і ў 1843 гадах. Коро ездзіў у Бельгію і Нідэрланды, Англію, рэгулярна наведваў Швейцарыю. Шмат падарожнічаў і па Францыі: Нармандыя, Бургундыя, Праванс, Іль-дэ-Франс.

Працуючы на пленэры, Каро стварыў цэлыя альбомы эцюдаў. Узімку ён пісаў у студыі карціны на міфалагічныя і рэлігійныя тэмы, імкнучыся дамагчыся поспеху ў Салоне, першыя свае карціны ён адправіў туды ўжо ў 1827 годзе. Такія, напрыклад, «Агар(руск.) бел. у пустыні» (1835), «Гамер і пастухі» (1845). Аднак найбольшай славы Каро дабіўся ў партрэце і, асабліва, у пейзажы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.86-87
  • Алпатов М. В. Камиль Коро. Изобразительное искусство. 1984

СпасылкіПравіць