Камітэт рэгіёнаў

Камітэт рэгіёнаў (англ.: Committee of the Regions) — кансультатыўны орган Еўрапейскага саюза, які створаны ў 1994 годзе і служыць гарантам таго, што мясцовыя і рэгіянальныя ўлады прымаюць непасрэдны ўдзел у дзейнасці інстытутаў арганізацыі.

Роля правіць

Камітэт рэгіёнаў быў створаны з мэтай наблізіць Еўропу да сваіх грамадзян, а таксама даць магчымасць выказаць сваё меркаванне на еўрапейскім узроўні прадстаўнікам мясцовых і рэгіянальных аб'яднанняў, з прычыны таго, што менавіта яны закліканы ўвасобіць у жыццё вялікую частку еўрапейскага заканадаўства.

Паводле Маастрыхцкага і Амстэрдамскага дагавораў, Еўрапейская камісія, а таксама Савет міністраў абавязаны кансультавацца з Камітэтам рэгіёнаў па пытаннях, якія будуць мець непасрэднае значэнне для мясцовага і рэгіянальнага ўзроўняў у наступных абласцях палітыкі: сацыяльная і эканамічная згуртаванасць, ахова здароўя, адукацыя і культура, прафесійная адукацыя, транспарт.

Па некаторых пытаннях Камітэт рэгіёнаў выступае з ініцыятыўнымі меркаваннямі, а таксама сочыць за выкананнем прынцыпу субсідыярнасці, запісаным у Маастрыхцкім дагаворы, паводле якога, рашэнні павінны прымацца на ўзроўні, найбольш блізкім да грамадзянам.

Склад правіць

Камітэт складаецца з 344 членаў, прызначаных на 5-гадовы тэрмін (узнаўляльны) урадамі краін Еўрапейскага саюза, якія прымаюць рашэнні ва ўмовах поўнай палітычнай незалежнасці.

Дзяржава Кол-ць прадстаўнікоў Дзяржава Кол-ць прадстаўнікоў Дзяржава Кол-ць прадстаўнікоў
  Германія 24   Чэхія 12   Фінляндыя 9
  Вялікабрытанія 24   Бельгія 12   Ірландыя 9
  Францыя 24   Венгрыя 12   Літва 9
  Італія 24   Партугалія 12   Латвія 7
  Іспанія 21   Швецыя 12   Славенія 7
  Польшча 21   Балгарыя 12   Эстонія 7
  Румынія 15   Аўстрыя 12   Кіпр 6
  Нідэрланды 12   Славакія 9   Люксембург 6
  Грэцыя 12   Данія 9   Мальта 5
УСЯГО 344

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць