Канстанцін Антонавіч Андрэкус

Канстанцін Антонавіч Андрэкус (1870 або 1875, в. Каўколікі, Цельшаўскі павет, Ковенская губерня, цяпер Літва — 27 жніўня 1937, Менск, турма НКУС) — беларускі каталіцкі святар.

Канстанцін Антонавіч Андрэкус
Адукацыя
Нараджэнне 1870 ці 1875
Смерць 27 жніўня 1937(1937-08-27)

Біяграфія правіць

З польскай сялянскай сям’і. Скончыў гімназію, Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1902 годзе. Прызначаны вікарыем касцёла Перамянення Пана[ru] ў Краснаярску, Расія. У 1905 годзе пераведзены ў парафію ў в. Варкаў (тагачасны паштовы адрас: ст. Прэлі) Дынабургскага павета, цяпер Латвія. У 1906 годзе в. а. адміністратара, з 1910 года пробашч парафіі Унебаўзяцця НПМ у в. Івандар Чэрыкаўскага павета. З 1911 года душпастыр касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў в. Лазавіца Клімавіцкага павета.

З пачатку 1920-х гадоў адміністратар і дэкан кафедральнага касцёла Унебаўзяцця НПМ у Гомелі. Таксама служыў у капліцы Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Рудня-Шлягіна Гомельскага павета.

Арыштаваны АДПУ ў 1932 годзе. У 1933 годзе Польскім Чырвоным Крыжам унесены ў спіс палітычных вязняў на абмен, але яго прозвішча не аказалася ў спісе 11 абмяняных літоўскіх святароў. Чарговы раз арыштаваны 5.7.1933 у Менску. Асуджаны калегіяй АДПУ 24.2.1934 за «правядзенне шпіёнска-дыверсійнай працы на карысць буржуазнай Польшчы» і «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Па адной справе з Андрэкусам праходзілі каталіцкія святары Адольф Крывіцкі, Мечыслаў Сабачынскі і парафіяне.

Зноў арыштаваны ў чэрвені 1937 года. Абвінавачваўся ў «шпіянажы», як «удзельнік паўстанцкай арганізацыі „ПАВ“» і ў «спробе звяржэння савецкай улады». 25.8.1937 прыгавораны (у адзін дзень з больш чым са 100 падследнымі) да ВМП. Расстраляны з каталіцкімі святарамі Пятром Аўглом, Янам Баравіком, Аляксандрам Прытулам, Станіславам Райко, Пятром Януковічам, Антоніем Ячэйкам і інш. (усяго больш за 70 чалавек).

Па групавой справе № 28053-с (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989.

Зноскі

Літаратура правіць