Канстанцін Дзмітрыевіч Валюшкін

Канстанцін Дзмітрыевіч Валю́шкін[1] (22 красавіка 19321 студзеня 2008) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1990). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрнай адукацыі[2].

Канстанцін Дзмітрыевіч Валюшкін
Дата нараджэння 22 красавіка 1932(1932-04-22)
Месца нараджэння Тыльцы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР
Дата смерці 1 студзеня 2008(2008-01-01) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Віцебскі ветэрынарны інстытут
Узнагароды
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся у вёсцы Тыльцы (Сенненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). У 1955 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1955—1961 гг. галоўны ўрач племзавода «Крынкі» ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. У 1964—1969 гг. працаваў загадчыкам аддзела на Смаленскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. З 1969 года у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1989—1994 гг. дэкан ветэрынарнага факультэта, у 1991—2001 гг. прафесар кафедры акушэрства, гінекалогіі і размнажэння Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Навуковая дзейнасць правіць

К. Д. Валюшкіну належаць навуковы працы па прафілактыцы аліментарнай бясплоднасці кароў пры вітамінна-мінеральнай недастатковасці. Распрацаваў вучэнне пра гінекалагічную дыспансерызацыю жывёл.

Сярод апублікаванага:

  • Борьба с яловостью коров — Мн., 1976. (разам з В. М. Васкабойнікавым і А. С. Церашэнкавым)[1]
  • Витамины и микроэлементы в профилактике бесплодия коров / К. Д. Валюшкин. — Минск : Ураджай, 1981. — 95 с. : ил.
  • Акушерско-гинекологическая диспансеризация коров и телок / К. Д. Валюшкин. — Минск : Ураджай, 1987. — 128 с. : ил.
  • Акушерство, гинекология и биотехника размножения животных : учебник для вузов по специальности СО202 «Ветеринарная медицина», «Акушерство и биотехника размножения животных», СО20 «Зоотехния» / К. Д. Валюшкин, Г. Ф. Медведев. — Минск : Ураджай, 1997. — 719 с. : ил.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  2. Валюшкин Константин Дмитриевич (руск.) // Афіцыйны сайт ВДАВМ

Літаратура правіць

Спасылкі правіць