Канстанцін Канстанцінавіч Стрыеўскі

Канстанцін Канстанцінавіч Стрыеўскі (20 верасня (2 кастрычніка) 1885, в. Гальшаны — 21 красавіка 1938, Масква) — рэвалюцыйны і дзяржаўны дзеяч.

Канстанцін Канстанцінавіч Стрыеўскі
Нараджэнне 2 кастрычніка 1885(1885-10-02)
Смерць 21 красавіка 1938(1938-04-21) (52 гады)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Дзейнасць ваенны

Біяграфія правіць

Скончыў народнае вучылішча ў Гальшанах. У 1896 годзе сям’я пераязджае ў Рыгу. З 11 гадоў пачаў працаваць у Рыжскіх чыгуначных майстэрнях. У 17-гадовым узросце ўступае ў рады РСДРП, выбіраецца членам падпольнага забастовачнага камітэта чыгуначных майстэрань. У 1908 годзе арыштаваны, сасланы ў Валагодскую губерню. У 1911 годзе прыязджае ў Маскву, дзе працягвае рэвалюцыйную дзейнасць, у 1913 годзе арыштаваны і сасланы ў паўночныя паветы Аланецкай губерні. У 1916 годзе вярнуўся з ссылкі і быў прызваны ў армію, дзе працягваў рэвалюцыйную прапаганду. Прымаў удзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні.

З 1917 годзе — першы камісар па харчаванні. Пасля грамадзянскай вайны працуе ў Маскве на розных партыйных і дзяржаўных пастах. У канцы снежня 1922 года — дэлегат І з’езда Саветаў.

У 1927 годзе прызначаюць старшынёй Маскоўскага саўнаргаса. З чэрвеня 1930 года сакратар Маскоўскага абкома партыі і адначасова старшыня ВСНГ РСФСР. У 1932 годзе быў назначаны наркомам лёгкай прамысловасці РСФСР, абраны членам ЦВК СССР.

У 1937 годзе быў арыштаваны па справе Тухачэўскага. Растраляны 21 красавіка 1938 года. Рэабілітаваны пасля XX з’езда КПСС.

Літаратура правіць

  • Паўлючэнка, Н. У. Рэвалюцыянер і грамадскі дзеяч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С.170 — 171.
  • Стрыеўскі Канстанцін Канстанцінавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2015. — С. 33 — 34.