Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў
Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў (30 сакавіка 1933, Ленінград — 17 мая 2023, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі шмататамных малекул. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1976).
Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 2023 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Антон Нічыпаравіч Сеўчанка |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956).
У 1959—1972 гадах малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1972—1992 гадах загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава АН Беларусі, у 1992—2006 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2007 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Узнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія БССР (1980) за цыкл работ «Фатоніка біялагічна важных пігментаў і іх аналагаў». Дзяржаўная прэмія СССР (1986) за цыкл работ «Фотавыпальванне стабільных спектральных правалаў і селектыўная спектраскапія складаных малекул».
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па вывучэнні палярызацыі люмінесцэнцыі, электронна-вагальных спектраў, электроннай структуры ўзбуджаных станаў малекул тыпу хларафіла і працэсаў пераўтварэння энергіі светлавога ўзбуджэння ў малекулярных сістэмах на іх аснове. Вызначыў сіметрыю малекул парфірынаў і металапарфірынаў. Даў агульную і дэталёвую інтэрпрэтацыю электронна-вагальных спектраў парфіну і яго аналагаў. Даследаваў нізкатэмпературныя рэакцыі фотатаўтамерызацыі парфірынаў, вывучэнне якіх паклала пачатак новаму напрамку ў малекулярнай спектраскапіі высокага разрашэнню — фотавыпальвання стабільных спектральных правалаў.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 14 вынаходстваў.
Бібліяграфія
правіць- Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. — Минск: Наука и техника, 1968. (разам з Г. П. Гурыновічам, А. Н. Сеўчанка).
- Спектроскопия порфиринов: колебательные состояния. — Минск: Наука и техника, 1985. (у сааўтарстве).
- Быстрая электронная релаксация в лантаноид-порфиринах (в соавт.) // Chem. Phys. 1997. Vol. 106, № 3.
- Квантово-химические расчеты электронной структуры и спектроскопических свойств тетрапиррольных молекулярных систем // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. — Минск, 2002 (у сааўтарстве).
- Влияние ковалентно связанных тяжелых атомов на интеркомбинационные переходы в органических молекулах.- Минск, 2003. (Препринт / Ин-т молекуляр. и атом. физики Нац. акад. наук Беларуси; № 10). (совм. с Е. А. Борисевич).
- Внутримолекулярный эффект тяжелого атома в фотофизике органических молекул // Успехи физических наук. 2005. Т.175, № 3 (совм. с Е. А. Борисевич).
- Влияние аннелирования бензольных колец на фотофизику и электронную структуру молекул тетраазахлоринов. — Минск: ИФ НАН Беларуси, 2015. (у сааўтарстве)
- Влияние тетрафенилзамещения на фотофизику молекул тетраазапорфина и тетраазахлорина // Доклады НАН Беларуси. 2016. Т. 60, № 2. С. 39-45. (у сааўтарстве)
Зноскі
Літаратура
правіць- Салаўёў Канстанцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 103. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Соловьёв Константин Николаевич (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 44.
Спасылкі
правіць- Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)