Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў

вучоны

Канстанцін Міхайлавіч Со́нцаў[1] (13 красавіка 1914, сяло Соф’іна, Раменскі раён, Маскоўская вобласць, Расійская імперыя — 7 лістапада 1995) — расійскі і беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік УАСГНІЛ (1978, член-карэспандэнт з 1966). Доктар сельскагаспадарчых навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).

Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў
руск.: Константин Михайлович Солнцев
Дата нараджэння 3 красавіка 1914(1914-04-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1995(1995-11-07) (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1965) і акадэмік УАСГНІЛ[d] (1978)
Навуковае званне
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны дзеяч навукі БССР

БіяграфіяПравіць

Скончыў Пушкінскі сельскагаспадарчы інстытут (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1955 гадах дырэктар Паўднёва-ўсходняга інстытута жывёлагадоўлі ў Саратаве. З 1958 года загадчык лабараторыі Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. З 1964 па 1977 год рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1977 года дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква).

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар прац па пытаннях мінеральнага, бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэтычных асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысловай вытворчасці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і іншымі ордэнамі і медалямі.

Асноўныя публікацыіПравіць

  • Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. — Мн., 1960.
  • Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. — М.: Л., 1963 (у сааўт.).
  • Справочник по кормовым добавкам. — Мн., 1975 (у сааўт.).
  • Производство и использование премиксов. — Л., 1980 (у сааўт.).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць