Канстанцін фон Эканома

Канстанцін фон Эканома (21 жніўня 1876, Брэіла21 кастрычніка 1931 г., Вена) — аўстрыйскі неўролаг грэчаскага паходжання.

Канстанцін фон Эканома
Дата нараджэння 21 жніўня 1876(1876-08-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1931(1931-10-21)[1] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Princess Karoline of Schönburg-Hartenstein[d]
Род дзейнасці нейрабіёлаг, выкладчык універсітэта, неўролаг, лётчык, урач, псіхіятр
Навуковая сфера урач, медыцына[2], неўралогія[2] і псіхіятрыя[2]
Месца працы
Альма-матар
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Канстанцін фон Эконома нарадзіўся ў румынскім горадзе Брэіла у багатай дваранскай сям'і. Неўзабаве разам з сям'ёй пераехаў у аўстрыйскі Трыест, дзе прайшло яго дзяцінства. У 1893 годзе паступіў у Венскі політэхнічны універсітэт і спачатку вучыўся на інжынера. Праз два гады стаў вучыцца на медыка. У 1901 годзе скончыў медыцынскі факультэт Венскага універсітэта. З 1900 па 1903 год быў асістэнтам у фізіёлага Зыгмунта Экснера  (руск.). Вучыўся ў Мюнхене ў Эміля Крепеліна. З 1906 года працаваў у Вене на кафедры псіхіятрыі асістэнтам Юліуса Вагнер-Яўрэга[3].

З'яўляўся адным з першых лётчыкаў у Аўстрыі. З 1910 года быў прэзідэнтам аэраклуба. Падчас Першай сусветнай вайны служыў пілотам, а затым ваенным лекарам[3]. З 1920 года і да канца жыцця — прафесар кафедры неўрапаталогіі і псіхіятрыі медыцынскага факультэта Венскага універсітэта. З 1928 года з'яўляўся старшынёй Венскага таварыства псіхіятраў[3]. У 1931 годзе адкрыў аддзяленне для вывучэння галаўнога мозгу[4].

Памёр у 1931 годзе ад сардэчнага прыступу[5].

Навуковая дзейнасць правіць

 
Карта Эканома—Каскінаса

Апублікаваў каля 150 артыкулаў і кніг. Устанавіў наяўнасць цэнтра галаўнога мозгу, які адказвае за глытанне і дыханне. Займаўся вывучэннем парушэнні сну, распрацаваў тэорыю сну Апісаў эпідэмічны летаргічны энцэфаліт, пасля названы яго імем. У 1925 годзе сумесна з Георгам Н. Каксінасам распрацаваў схему цытаархітэктонікі кары паўшар'яў галаўнога мозгу (карта Эканома—Каскінаса). Згодна з гэтай схеме, паверхня кожнага паўшар'я дзеліцца на 7 доляй і 109 палёў

Памяць правіць

У 1932 годзе ў яго гонар быў названы завулак у венскім раёне Фаварытэн. У 1966 годзе ў двары Венскага ўніверсітэта быў усталяваны бюст Канстанціна фон Эканома[6]. У 1976 годзе, да 100-годдзя з дня яго нараджэння, у Аўстрыі была выпушчаная памятная марка[7].

Сачыненні правіць

  • Die Cytoarchitektonik der Hirnrinde des erwachsenen Menschen, W.— B., 1925 (совм. з G. N. Koskinas).
  • Zellaufbau der Grosshirnrinde des Menschen, B., 1927.
  • Die Encephalitis энцэфаліт, B.—W., 1929.

Літаратура правіць

  • Marburg O. Konstantin Economo Freiherr von San Serff, Dtsch. Z. Nervenheilk., Bd 123, S. 219, 1931.
  • Stransky. Зн. Constantin von Economo, у кн.: Grosse Nervenärzte, Bd 2, Stuttg., 1959.
  • Kutlik I. Ste vyrocle narodenia Constantina Eoconoma, Bratlsl. lek. Listy, sv. 66, s. 110, 1976.

Зноскі

  1. а б Constantin Alexander Economo // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. а б в Экономо Константин // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  4. Economo, K. (1932) Constantin Freiherr von Economo. Wienn^ Mayer & Co.
  5. Profesor Economo(недаступная спасылка). In: Die neune zeitung, 22. Oktober 1931, S. 3
  6. Van Bogaert, L., Théodoridès, J. (1979). Constantin von Economo. The Man and the scientist. Wien: Verlag der Österreichen akademie der Wissenschaften ISBN 3-7001-0284-4.
  7. Haas, L.F. (2002). Neurological stamp. Constantin von Economo. In: Journal of Neurology, Neurosurery, and Psychiatry, 73, 81.