Канфлікт у Афары — супрацьстаянне ў эфіопскім рэгіёне Афар  (амх.) і эрытрэйскай правінцыі Дэбуб-Кэй-Бахры  (тыгр.), дзе традыцыйна пражываў народ афар. Канфлікт быў часткай апасродкаванай вайны паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй.

Канфлікт у Афары
Асноўны канфлікт: Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт
Тэрыторыя рассялення народа афар.
Тэрыторыя рассялення народа афар.
Дата 19959 ліпеня 2018
Месца Афар  (амх.) і Дэбуб-Кэй-Бахры  (тыгр.)
Вынік Асмэрскае пагадненне
Праціўнікі
ДАЧМ  (англ.)
ЭФНВ  (англ.)
НДРС  (англ.)
ДФАЭ  (англ.)
/ Эфіопія
ФРДАА
Эрытрэя Эрытрэя
Камандуючыя
Ібрагім Харун
Ясін Махамед[1][2]
/ Мелес Зенаўі
Махамуд Ахмед Гас
Эрытрэя Ісаяс Афеворкі

Сітуацыя правіць

У 1990-х гадах паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй пачаліся тэрытарыяльныя спрэчкі. Пагранічны канфлікт выліўся ў двухгадовую вайну, а затым працягваўся апасродкавана. У падзеі так ці інакш былі ўцягнуты апазіцыйныя гропоўкі варагуючых краін і часткова Самалі і Судан.

Галоўнымі ўдзельнікамі апасродкаванага канфлікту ў Афары сталі Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара (ФРДАА), падтрыманы Эрытрэяй, і Дэмакратычная арганізацыя Чырвонага мора  (англ.) (ДАЧМ), падтрыманая Эрытрэйскім фронтам нацыянальнага выратавання  (англ.) (ЭФНВ) і Эфіопіяй. Падчас супрацьстаяння групоўкі з баз у адной краіне здзяйснялі напады на тэрыторыю іншай[3][4][5][6][7].

Прыкметна, што ў красавіку 2011 года лідар Эфіопіі Мелес Зенаўі адкрыта заявіў, што яго ўрад будзе працягваць падтрымліваць напады баевікоў, якія змагаюцца за звяржэння кіраўніка Эрытрэі Ісаяса Афеворкі[8].

7 верасня 2013 года да канфлікту далучыўся Народна-дэмакратычны рух Сахо  (англ.), сфармаваўшы альянс з ДАЧМ для сумеснай барацьбы з афіцыйнай Асмэрай[9].

Дзейнасць груповак правіць

Супраць Эфіопіі правіць

У 1995 годзе баевікі ФРДАА выкралі, а затым вызвалілі італьянскага турыста[5]. У 2003 годзе групоўка апублікавала заяву, у якой забараніла замежнікам уезд у эфіопскі Афар. У сакавіку 2007 года ФРДАА выкраў пяць еўрапейскіх турыстаў і 13 эфіопаў у Данакільскай нізіне  (руск.)[10].

У сакавіку 2011 года паўстанцы заявілі, што забілі 49 эфіопскіх салдат[5].

17 студзеня 2012 года байцы ФРДАА ля вулкана Эртале  (руск.) забілі пяцярых, паранілі траіх і выкралі чатырох чалавек. Большасць ахвяр былі замежнымі турыстамі[11][12].

15 сакавіка таго ж года эфіопская армія здзейсніла рэйд праз мяжу ў Эрытрэю, знішчыўшы тры лагеры баевікоў[13].

2 ліпеня 2015 года ў выніку сутыкненняў паміж баевікамі і эфіопскай арміяй было забіта 50 чалавек. 10 ліпеня сутычкі аднавіліся. Падчас новых баёў загінулі 30 чалавек[14].

Супраць Эрытрэі правіць

16 лістапада 2008 года паўстанцы ДАЧМ напалі на ваенны навучальны цэнтр УС Эрытрэі ў Афамба  (амх.), аддаленым раёне Данакіля. Са слоў прадстаўніка баевікоў, апалчэнцы пракраліся да вайсковай базы блізу 8:30 паводле мясцовага часу і абстралялі будынак, набіты больш чым 450 эрытрэйскімі вайскоўцамі, якія святкавалі заканчэнне курсу вышэйшай армейскай падрыхтоўкі. Групоўка заявіла пра 285 забітых афіцэраў праціўніка[15]. 26 студзеня 2009 года члены ДАЧМ здзейснілі новы напад на ваенны лагер у Данакілі. Падчас аперацыі паўстанцы забілі 20 салдат, яшчэ 30 паранілі[2].

1 студзеня 2010 года ДАЧМ і ЭФНВ узялі на сябе адказнасць за два напады ў Кукабоі і Кермеці, падчас якіх 25 эрытрэйскіх салдат былі забіты і 38 паранены. Страты нападнікаў склалі 10 чалавек забітымі. Яшчэ двое ўзяты эрытрэйцамі ў палон. Паводле крыніц амерыканскай і эрытрэйскай разведкі, атакі праведзены пры актыўнай падтрымцы Эфіопіі[16][17].

22 красавіка таго ж года ДАЧМ і ЭФНВ атакавалі некалькі эрытрэйскіх ваенных лагераў на поўдні краіны. Абедзве паўстанцкія групоўкі абвясцілі ў сумеснай заяве, што яны ненадоўга ўзялі пад свой кантроль базы і захапілі зброю і разведданыя. Напад адбыўся каля 3:00 па мясцовым часе. Баевікі ўтрымлівалі базы праціўніка яшчэ тры гадзіны, пакуль урадавыя сілы не вярнуліся з падмацаваннем. У агульнай складанасці 11 салдат эрытрэйскай арміі былі забіты і 20 паранены. Пра страты паўстанцаў не паведамлялася[18].

2 кастрычніка 2011 года ДАЧМ і ЭФНВ заявілі, што забілі 12 і паранілі 15 эрытрэйскіх вайскоўцаў у нападах на гарады Кермед, Ады-Метрас, Інгра-Або і Ады-Тэлаа[19]. 1 снежня яны на досвітку здзейснілі налёт на эрытрэйскую ваенную базу ў паўднёвай частцы краіны ў Энда-Хаджы, недалёка ад горада Царона. Прадстаўнік ДАЧМ Ясін Махамед сказаў, што атрады апалчэнцаў утрымлівалі раён да 11:00, а потым вярнуліся ў штаб групоўкі ў Эфіопіі. У агульнай складанасці 17 эрытрэйскіх вайскоўцаў былі забіты, пяцёра паранены, двое салдат трапілі ў палон да паўстанцаў[20].

У 2012 годзе пры чарговым нападзе на базу ДАЧМ забіла 30 эрытрэйскіх салдат[1].

29 красавіка 2014 года баевікі ДАЧМ заявілі, што забілі 27 агентаў эрытрэйскай разведкі[1]. 22 снежня дадзеная групоўка і Дэмакратычны фронт за адзінства Эрытрэі  (англ.) ўзялі на сябе сумесную адказнасць за напад на ваенны лагер у Ады-Кале, у выніку якога меркавана загінулі 7 афіцэраў разведкі[21]

Завяршэнне правіць

У ліпені 2018 года новы прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі сустрэўся з прэзідэнтам Эрытрэі Ісаясам Афеворкі. Палітыкі дамовіліся аб аднаўленні дыпламатычных адносін, пачатку супрацоўніцтва ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і бяспекі. Падпісанне дэкларацыі азначыла заканчэнне супрацьстаяння паміж дзвюма дзяржавамі.

Зноскі

  1. а б в Eritrean rebels claim to have killed dozens of intelligence agents(недаступная спасылка). Sudan Tribune (29 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2014. Праверана 28 October 2014.
  2. а б Red Sea Afar rebels attack Eritrean military camp(недаступная спасылка). Sudan Tribune (26 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2014. Праверана 2 November 2014.
  3. Eritrea hosts regional rebels. Wikileaks (5 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 October 2014. Праверана 28 October 2014.
  4. Political Parties (1 красавіка 1997). Архівавана з першакрыніцы 28 October 2014. Праверана 28 October 2014.
  5. а б в Q&A: Ethiopia's Afar region. BBC (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 November 2014. Праверана 28 October 2014.
  6. ETHNIC AFAR OPPOSITION GROUP CLAIMS ATTACK ON GSE. Wikileaks (26 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 October 2014. Праверана 28 October 2014.
  7. ERITREA/ETHIOPIA/CT/MIL-Eritrea rebels say killed 17 soldiers in raid. Wikileaks (1 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 October 2014. Праверана 28 October 2014.
  8. BBC News - Eritrea profile - Timeline. BBC News. Архівавана з першакрыніцы 28 October 2014. Праверана 28 October 2014.
  9. Exiled Eritrean rebel groups plan joint military attack against regime(недаступная спасылка). Sudan Tribune (7 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 2 November 2014.
  10. Ethiopia preparing the ground for another war against Eritrea(недаступная спасылка). Sudan Tribune (17 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2014. Праверана 28 October 2014.
  11. Ethiopia: Tourists kidnapped after deadly Afar attack. BBC (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 March 2016. Праверана 28 October 2014.
  12. Ethiopia says four kidnapped in Afar tourist attack (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 February 2013. Праверана 28 October 2014.
  13. Ethiopian Army attacks alleged rebel bases in Eritrea(недаступная спасылка). Sudan Tribune (15 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 2 November 2014.
  14. "Battle Breaks Out on Ethiopia-Eritrea Border". US News. Архівавана з арыгінала 7 Жнівень 2015. Праверана 5 Жнівень 2015.
  15. Woyanne-backed rebels claim killing 285 Eritrean soldiers. Ethiopian Review (17 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 September 2012. Праверана 28 October 2014.
  16. REPORTS OF OPPOSITION ATTACKS AND BORDER SKIRMISH WITH ETHIOPIA. Wikileaks (5 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 October 2014. Праверана 28 October 2014.
  17. Eritrean Rebels Say Kill 25 Government Troops In Attacks(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2014. Праверана 28 October 2014.
  18. "Eritrean rebels claim killing 11 government soldiers". Reuters. 23 красавіка 2010. Архівавана з арыгінала 28 кастрычніка 2014. Праверана 28 кастрычніка 2014.
  19. Eritrean rebels 'kill 12 government troops'(недаступная спасылка). Sudan Tribune (22 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 2 November 2014.
  20. "Eritrea rebels say killed 17 soldiers in raid". Reuters. снежня 2011. Архівавана з арыгінала 28 кастрычніка 2014. Праверана 28 кастрычніка 2014.
  21. Eritrean rebels kill 7 intelligence agents(недаступная спасылка). Sudan Tribune (22 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2015. Праверана 20 January 2015.