Канфлікт у Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле

Канфлікт у Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле — узброенае супрацьстаянне на тэрыторыі штатаў Паўднёвы Кардфан і Блакітны Ніл у 2011—2020 гадах. Удзельнікамі канфлікту выступалі цэнтральны суданскі ўрад у Хартуме і розныя мяцежныя групоўкі.

Канфлікт у Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле
Дата 5 чэрвеня 201131 жніўня 2020
Месца Паўднёвы Кардафан і Блакітны Ніл
Вынік мірнае пагадненне
Праціўнікі
 Судан
НСА
СРФ:

пры падтрымцы:
Паўднёвы Судан Паўднёвы Судан[2]
Эфіопія Эфіопія[3]

Перадгісторыя правіць

У 2005 годзе ў Судане скончылася грамадзянская вайна. Баевікі заключылі з урадам пагадненне, паводле якога павінен быў прайсці рэферэндум аб незалежнасці паўднёвых рэгіёнаў. Так як большая частка насельніцтва падтрымала сепарацыю, то ў 2011 годзе была абвешчана новая дзяржава — Паўднёвы Судан.

Нягледзячы на тое, што Паўднёвы Кардафан размешчаны на поўнач ад дзяржаўнай мяжы паміж Суданам і Паўднёвым Суданам, у ім пражывае мноства абшчын, якія падтрымліваюць Паўднёвы Судан, асабліва ў раёне Нубійскіх гор. Падчас грамадзянскай вайны жыхары краю сумесна з паўстанцамі-паўднёўцамі вялі барацьбу з цэнтральнай уладай[4].

Найбольш складаная сітуацыя склалася вакол горада Аб’ей. Прыналежнасць населенага пункта была прадметам спрэчак бакоў. У маі 2008 года падчас сутыкненняў паміж уладамі і Народнай арміяй вызвалення горад быў амаль цалкам разбураны, па некаторых даных, тады ў ім было знішчана да 90% будынкаў[5], а ўсе жыхары вымушаны былі пакінуць горад, з іх ад 30 да 50 тысяч (у большасці прадстаўнікі народа дзінка) беглі на Поўдзень[6].

Паўстанцкая дзейнасць правіць

Асноўным апазіцыйным фарміраваннем у штатах Паўднёвы Кардафан і Блакітны Ніл стаў Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач. Групоўка заснавана асобнымі прадстаўнікамі Народнай арміі вызвалення[7]. Разам з Вызваленчым рухам Судана і Рухам за справядлівасць і роўнасць арганізацыя ўвайшла ў кааліцыю «Суданскі рэвалюцыйны фронт»[8].

Мяцежнікі распаўсюдзілі сваю дзейнасць як на Паўднёвы Кардафан, дзе іх узначальваў Абдэлазіз аль-Хілу, так і Блакітны Ніл, дзе кіраўніком стаў Малік Агар.

Падзеі чэрвеня 2011 года правіць

6 чэрвеня 2011 года, незадоўга да запланаванага на 9 ліпеня абвяшчэння незалежнасці Поўдня, паміж сіламі Паўночнага і Паўднёвага Судана ўспыхнуў узброены канфлікт. Гэта адбылося пасля дасягнення абодвума бакамі пагаднення аб вывадзе войскаў з горада Аб’ей[9][10]. Суданская армія заявіла, што баевікі напалі на паліцэйскі ўчастак і выкралі зброю. У сваю чаргу паўстанцы выступілі з заявай, што войска паўночнікаў паспрабавала сілай раззброіць іх падраздзяленні.

14 чэрвеня ААН абвінаваціла суданскі ўрад у правядзенні «інтэнсіўнай бамбардзіроўкі» паблізу мяжы паміж Поўначчу і Поўднем, якая прывяла да «велізарных пакут» мірнага насельніцтва ў Паўднёвым Кардафане. У выніку авіяцыйных удараў прыблізна 140 000 чалавек сталі бежанцамі. Офісы агенцтва па аказанні дапамогі былі разрабаваны, цэрквы спустошаны, а будынкі разбураны. Гуманітарныя работнікі адзначалі, што этнічныя нубійцы сталі аб’ектам агрэсіі з боку ўзброеных сіл Судана, а таксама арабскіх баевікоў. Рабі Абдэль-Латыф Эбаід, саветнік міністра інфармацыі, адмаўляў гэты факт, заявіўшы, што ўлады атакаюць толькі баевікоў.

15 чэрвеня прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў да перамір’я, настойліва заклікаўшы бакі «выконваць свае абавязкі», каб не дапусціць вяртання да грамадзянскай вайны[10]. 19 чэрвеня прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр абвінаваціў праціўніка ў «здрадзе» ў Паўднёвым Кардафане. Тым часам суданская армія заявіла, што мае намер працягнуць ваенную аперацыю ў Паўднёвым Кардафане, у тым ліку бамбардзіроўкі, да падаўлення паўстання. Адначасна актывізаваліся вакол сталіцы штата Кадуглі[11].

Развіццё канфлікту правіць

У канцы жніўня і пачатку верасня 2011 года баявыя дзеянні ахопліваюць Блакітны Ніл[12]. У канцы снежня баевікі кааліцыі «Суданскі рэвалюцыйны фронт» пачалі наступленне на Паўночны Кардафан, але былі разбіты[13]. У студзені 2015 года баявыя дзеянні ўзмацніліся, так як урад аль-Башыра, напярэдадні выбараў, паспрабаваў аднавіць кантроль над тэрыторыяй, якая была захоплена ўзброенай апазіцыяй[14][15].

У сярэдзіне 2017 года раскалолася гропоўка «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач». Адзін лагер узначаліў Абдэлазіз аль-Хілу, а іншы — Малік Агар. Першы настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра, на што Агар не пагаджаўся[16].

У 2020 годзе, ужо пасля звяржэння Башыра і ўсталяванні новага ўрада, фракцыі Агара і Хілу падпісалі ўсёабдымнае мірнае пагадненне з пераходным урадам Судана. Паводле дамовы, яны абавязаліся ўдзельнічаць у пераходзе да дэмакратыі ў Судане мірнымі сродкамі[17][18].

Ахвяры правіць

Па стане на кастрычнік 2014 года канфлікт закрануў каля двух мільёнаў чалавек, больш за 500 000 чалавек пакінулі свае дамы. З іх каля 250 000 іх беглі ў Паўднёвы Судан і Эфіопію[19][20]. Агульная колькасць загілых на 2011—2012 гады склала 643[21]−1500[22] чалавек. Станам на 2014 год, паводле Radio Dabanga, урадавыя сілы страцілі 600−650 байцоў, а баевікі — 750[23]. За 2013—2014, паводле Radio Tamazuj, толькі ў Блакітным Ніле загінулі 2530 байцоў фарміраванняў, лаяльных Башыру[24].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. "Darfur's Armed Opposition Groups". Small Arms Survey. 8 October 2012. Архівавана з арыгінала June 20, 2016. Праверана 13 September 2020.
  2. "Rebel groups agree to work together for regime change in Sudan". Sudan Tribune. 12 November 2011. Праверана 13 November 2011. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2011. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  3. "Ethiopia Is Arming South Kordofan Rebels says Ethiopian officer". durame.com. 13 красавіка 2012. Архівавана з арыгінала 5 чэрвеня 2012. Праверана 1 Травень 2012.
  4. Sudan’s South Kordofan: 'Huge suffering from bombs' Архівавана 8 студзеня 2016. (англ.)
  5. Sudan Abyei becoming a “ghost city” after deadly clashes: tribal leader (англ.). sudantribune.com (17 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012. Праверана 16 студзеня 2011.
  6. Sudan: Fighting could hamper Abyei aid operation - UN (англ.)(недаступная спасылка). unhcr.org (21 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2012. Праверана 16 студзеня 2011.
  7. Refinansiering av Forbrukslån Uten Sikkerhet via Splm. Splmtoday.com.
  8. "Sudanese Darfur Rebel Group Joins Anti-Government Alliance". Businessweek. 13 November 2011. Архівавана з арыгінала January 19, 2013. Праверана 13 November 2011.
  9. Sudan’s NCP says no negotiations with arms-holders in South Kordofan Архівавана 29 чэрвеня 2011. (англ.)
  10. а б Sudan: Barack Obama calls for ceasefire Архівавана 18 чэрвеня 2011. (англ.)
  11. Sudan’s Bashir threatens a repeat of Abyei and S. Kordofan «lessons» Архівавана 23 чэрвеня 2011. (англ.)
  12. Boswell, Alan (2 September 2011). "Sudan's Conflict Spreads: Is This the Start of a New Civil War?". Time World. Time. Архівавана з арыгінала September 3, 2011. Праверана 21 October 2011. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2011. Праверана 24 чэрвеня 2023.
  13. "Sudan army kills Darfur rebel leader". Al Jazeera English. 25 December 2011. Праверана 25 December 2011.
  14. Sudanese troops close in on last rebel stronghold in South Kordofan. The Guardian (14 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 February 2015. Праверана 18 January 2015.
  15. Sudan troops battle rebels in war-torn South Kordofan. AFP (13 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 January 2015. Праверана 18 January 2015.
  16. "Al-Mahdi rejects linking peace in Sudan to secular state". Sudan Tribune. 12 January 2020. Праверана 16 January 2020. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 24 чэрвеня 2023.
  17. Reuters
  18. 'Historic agreement' signed by Sudan govt, armed groups in Juba.
  19. South Kordofan & Blue Nile: Population Movements Fact Sheet. OCHA (19 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 February 2015. Праверана 18 January 2015.
  20. Sudan: Humanitarian Snapshot. OCHA (31 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 February 2015. Праверана 18 January 2015.
  21. Daily Times. Daily Times. Архівавана з першакрыніцы October 24, 2012.
  22. UN report: 1,500 killed and 73,000 displaced in S. Sudan conflicts - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan. sudantribune.com. Архівавана з першакрыніцы November 29, 2011.
  23. Radio Dabanga - Independent news and relevant information from the heart of Darfur. Архівавана з першакрыніцы October 15, 2014. Праверана 11 November 2014.[патрэбна лепшая крыніца]
  24. Report: 1,310 govt soldiers killed in Sudan's Blue Nile State in 2014. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 25 лютага 2016.