Канюшынавы семяед, Даўганосік-семяед канюшынавы (Apion apricans) — від жукоў сямейства Apionidae.
Жук з грушападобным целам і доўгай галаватрубкай. Цела чорнай афарбоўкі, даўжынёй 2,2-3,1 мм. Лічынка бязногая, выгнутая, маршчыністая, белая, з цёмна-бурай галавой, даўжынёй 2 мм.
Зімуюць дарослыя жукі. Самкі адкладаюць яйцы па адным спачатку ў пупышкі, а затым унутр бутонаў. Пладавітасць адной самкі ў сярэднім 35 яец, прычым асноўная маса яец адкладаецца ў чэрвені ў галоўкі канюшыны, праз 7-12 дзён з яец выходзяць лічынкі, якія развіваюцца 3-4 тыдні. Лічынкі выядаюць змесціва пупышак, а затым завязі бутонаў і кветак. Адна лічынка пашкоджвае 5-11 бутонаў і кветак у галоўцы. На акукленне лічынка залазіць у кветаложа, у якім выгрызае ўнутраную камеру, пашкоджваючы пры гэтым асновы яшчэ 5-10 кветак. Развіццё кукалкі 5-10 дзён.
Харчуюцца лісцем, лісцевымі і кветканоснымі пупышкамі, выгрызаючы ў іх невялікія адтуліны і паглыбленні. Маладыя жукі ў летні перыяд могуць харчавацца лісцем не толькі канюшыны, а частка разлятаецца ў радыусе 2-3 км па ўзлесках, хмызняках, залазяць у павярхоўны пласт глебы і пад апалае лісце і зімуюць. Жукі жывуць 2-3 гады. У выніку пашкоджання генератыўных органаў ураджай насення канюшыны зніжаецца ў сярэднім на 10-15 %.
Важны ўклад у барацьбу з гэтым шкодным відам зрабіў украінскі энтамолаг М. А. Тэленга (руск.) (бел..
Зноскі
- Karl Wilhelm Harde, Frantisek Severa und Edwin Möhn: Der Kosmos Käferführer: Die mitteleuropäischen Käfer. Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co KG, Stuttgart 2000, ISBN 3-440-06959-1.
- Jiri Zahradnik, Irmgard Jung, Dieter Jung et al.: Käfer Mittel- und Nordwesteuropas. Parey, Berlin 1985, ISBN 3-490-27118-1.