Капейнае (Пухавіцкі раён)
Капе́йнае[1] (трансліт.: Kapiejnaje, руск.: Копейное) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Вёска
Капейнае
|
ГеаграфіяПравіць
Знаходзіцца за 16 км на паўночны захад ад раённага цэнтра, 5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск - Асіповічы.
ГісторыяПравіць
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
У XIX — пачатку XX стагоддзяў у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх.
У 1908 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. працаваў 1 настаўнік, займаліся каля 50 хлопчыкаў і дзяўчынак.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].
Вядомыя асобыПравіць
- Алег Васілевіч Прышчэпчык — кандыдат біялагічных навук (2002), дацэнт (2003).
НасельніцтваПравіць

ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Капе́йна
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх