Капліца-пахавальня Завішаў
Капліца-пахавальня Завішаў — капліца ў г. Узда, размешчаная на каталіцкіх могілках. Пабудаваная ў другой палове XIX ст. з цэглы і бутавага каменю, як пахавальня Завішаў.
Каталіцкі храм | |
Капліца-пахавальня Завішаў | |
---|---|
53°27′30″ пн. ш. 27°11′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Узда |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000659 |
Архітэктура
правіцьЗбудаванне нагадвае егіпецкую піраміду. У цокалі мае нізкі лучковы праём уваходу і востраканечнае акенца склепу. У верхняй частцы невялікае патаемнае памяшканне-малельня. Само сутарэнне перакрытае стральчатым скляпеннем, а па баках у тры рады чаргуюцца нішы для пахаванняў. У тарцы склепа — трохгранны подыум і ніша для алтара. Сцены склепу атынкаваныя і расшыты пад руст.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Капліца-пахавальня Завішаў на сайце Radzima.org
- Капліца-пахавальня Завішаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)