Капліца-пахавальня (Слабодка)

Слабодка

Капліца — каталіцкая капліца ў в. Слабодка Навагрудскага раёна. Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1820-я гг. з цэглы як пахавальня.

Славутасць
Капліца-пахавальня
53°37′05″ пн. ш. 25°53′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1820-я
Map

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны 4-пілястравым порцікам з трохвугольным франтонам, па цэнтры прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам і паўкруглай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Будынак апяразаны шырокім антаблементам з карнізам на сухарыках.

Літаратура правіць

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 334-335. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі правіць