Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Грыбкі)

Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкая мураваная капліца ў вёсцы Грыбках Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Размяшчаецца за 1 км на поўнач ад вёскі.

Капліца
Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна  Беларусь
Вёска Грыбкі
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Мядзельскі
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1938 год
Стан дзейнічае

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1938 годзе з цэглы мясцовымі жыхарамі Апанасевічамі як філіяльная пры касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе. У пачатку XXI стагоддзя пашырана прыбудовай цаглянага прытвора.

Архітэктура правіць

Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад стромкім двухсхільным дахам (першапачаткова шатровым). Фасады прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і бакавымі аконнымі праёмамі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць