Каралеўскі двор (Пружаны)

(Пасля перасылкі з Каралеўскі двор, Пружаны)

Каралеўскі двор — драўляны комплекс, які існаваў з XVI ст. ў Пружанах. Комплекс не захаваўся, вядомы паводле інвентару 1597 г. Уключаў палац, два флігелі, вазоўню, стайню, варыўню, пякарню, чатыры свіраны, млын на сажалцы, сад.

Славутасць
Каралеўскі двор
Краіна  Беларусь
Горад Пружаны
Дата пабудовы XVI стагоддзе

Праз горад у 1708 г. прайшлі войскі шведскага караля Карла XII, якія знішчылі каралеўскі двор і сад (яго аднавілі ў 1738 г.).

Архітэктура правіць

Палац уяўляў сабой аднапавярховы крыжовы ў плане будынак на каменным падмурку, накрыты гонтавым дахам. Планіроўка анфіладная. Вакол прыхожай групаваліся аўстэрыя, пяць жылых пакояў, камора. Галоўны ўваход вылучаўся ганкам. Вялікія прамавугольныя вокны мелі алавяныя рамы. У флігелях, накрытых драніцай, размяшчаліся сенцы, жылыя пакоі, каморы. Уезд на падвор'е быў праз браму пад двухсхільным дахам.

Літаратура правіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.