Каралі народа Дурына

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Каралі народа Дурына (англ.: Kings of Durin’s Folk) — дынастыя правіцеляў гномаў у легендарыуме Толкіна[en].

Эмблема каралёў народа Дурына: кавадла і молат, увянчаныя сярэбранай каронай, у акружэнні сямі васьміканцовых зорак.

Гісторыя народа Дурына — аднаго з сямі кланаў гномаў Міжзем’я, найбольш магутнага і ўплывовага — прадстаўлена Толкінам адносна поўна. Некаторыя з правіцеляў народа Дурына адыгралі важныя ролі ў раманах «Хобіт» і «Уладар Пярсцёнкаў». Астатнія пералічаны ў Дадатку A кнігі «Вяртанне караля», а таксама ў іншых тэкстах Толкіна, у тым ліку ў «Няскончаных паданнях[en]» і «Гісторыі Міжзем’я[en]».

Першым каралём народа Дурына стаў Дурын I Бессмяротны. Ён заснаваў каралеўства Кхазад-Дум яшчэ ў Эпоху Дрэў. Каралеўства праіснавала да 1999 года Трэцяй Эпохі. Вымушаныя пакінуць Кхазад-Дум, гномы народа Дурына перасяліліся ў Эрэбар, дзе заснавалі Каралеўства-пад-Гарой. Яно было галоўным каралеўствам народа Дурына ў перыяд з 1999 па 2210 гады Трэцяй Эпохі. З 2210 па 2589 год народ Дурына жыў у Шэрых Горах. Тут гномы сутыкнуліся са шматлікімі нападамі драконаў, і пасля гібелі караля Даіна I пакінулі каралеўства. Частка народа вярнулася ў Эрэбар, іншыя — заснавалі каралеўства ў Жалезных Узгорках. Каралі Эрэбара кіравалі з 2590 па 2770 год, калі на Гару напаў дракон Смог. Вымушаныя пакінуць каралеўства, гномы прабылі ў выгнанні 170 гадоў. У 2941 годзе Торын Дубашчыт з групай гномаў, чараўніком Гэндальфам і хобітам Більба адправіліся ў паход, вынікам якога стала вызваленне Эрэбара. Аднак, паколькі Торын у ходзе гэтых падзей быў забіты, то каралём узноўленага каралеўства стаў яго траюрадны брат Даін, кароль Жалезных Узгоркаў.

Імёны ўсіх каралёў народа Дурына — старажытнаскандынаўскія.

Выбар імёнаў правіць

І селі багі ўсе | на судныя лавы,
сталі раіцца, | святыя праўцы,
хто мае стварыці | народ карузлікаў
з кроваў Брыміра, | з косці Блаіна.
Быў Модсогнір | з усіх карузлікаў
зроблены першым, | а потым — Дурын.
Мноства стварылі | карузлікаў богі
людападобных, | як Дурын параіў:
Нюі, Нідзі, | Нордры, Судры,
Аўстры, Вэстры, | Альтйоў, Двалін,
Бівур, Бавур, | Бёмбур, Норы,
Ан ды Анар, | Аі, Мйёдвітнір.
Вэйгды Ґандальв, | Віндальв, Траін,
Тэкк і Торын, | Трор, Віт, Літ,
Нарі Нюрад, | (ніня ўсіх двэргаў)
Рэгін і Радсвід, | (разам згадаю),
Філі, Кілі, | Фундын, Налі,
Хэфціфілі, | Ханнар, Свіур,
Фрар, Хорнборы, | Фрэгі, Лоні,
Аўрванґ, Йары, | Эйкінскйальдзі.
А вось радаслоўная | родзічаў Дваліна,
людзям напомню | я Ловара продкаў,
што колісь з каменю | скалаў з'явіліся,
прыйшлі з патапечы | на поле пяшчанае.
Быў там Драўпнірі | Дольгтрасір,
Хар, Хаўгспоры, | Хлэванґ, Ґлоін,
Доры, Оры, | Дуў, Андвары,
Скірвір, Вірвір, | Скавід, Аі,
Альв ды Інґві, | Эйкінскйальдзі,
Фйалар, Фросьці, | Фінн і Ґіннар —
покі людзі жывыя, | трывацьме гэты
пералік суродзічаў, | Ловара продкаў.

Пераклад са стараісландскай Ігар Кулікоў[1]

Пры стварэнні гісторыі і міфалогіі народа гномаў (англ.: Dwarves) Дж. Р. Р. Толкін абапіраўся на даследаванні скандынаўскіх міфаў[2][3]. Частку імёнаў пісьменнік свядома пазычыў з «Прароцтва вяшчунні[en]» (стар.-сканд.: Völuspá), адной з песняў «Старэйшай Эды». У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра фрагмент паэмы, які мае назву «Dvergatal» («Каталог гномаў», радкі 10-16). Гэты фрагмент на дадзены момант лічыцца некаторымі літаратуразнаўцамі позняй устаўкай у «Эду» і не ўключаецца ў новыя выданні.

З «Каталогу гномаў» узята імя, якое дало назву народу Дурына. Першапачатковае скандынаўскае імя «Дурын» (стар.-сканд.: Durinn) перакладаецца як «сонны»[4][5] і належыць міфічнаму карліку-кавалю[en].

Ніжэй прыведзены імёны каралёў народа Дурына, запазычаныя з «Эды», з іх перакладамі са старажытнаскандынаўскай мовы:

Эпітэт «Дубашчыт», якім іменавалі караля гномаў Торына II, з’яўляецца прамым перакладам іншага імені з «Каталогу гномаў» — Эйкінскйальдзі (стар.-сканд.: Eikinskjaldi)[11].

Каралі народа Дурына правіць

Дурын I Бессмяротны правіць

Дурын I Бессмяротны[es] (паміж 1050 і 1250 гадамі Эпохі Дрэў[12] — канец Першай Эпохі[13]) — старэйшы з сямі Айцоў Гномаў, родапачынальнік дынастыі Доўгабародаў (англ.: Longbeards). Першы правіцель гномаў, першы кароль Кхазад-Дума.

Дурын разам з іншымі Айцамі Гномаў быў створаны валам Аулэ. Пасля стварэння, ён быў пакладзены спаць у адзіноце пад гарой Гундабад, якая з тых часоў заўсёды была святым месцам для гномаў. Дурын прабудзіўся праз некаторы час пасля абуджэння эльфаў у 1050 годзе Эпохі Дрэў. Прачнуўшыся, ён у адзіночку адправіўся на поўдзень праз дзікую мясцовасць, дзе ніхто раней не вандраваў, і даў назвы «безыменным узгоркам і лагчынам». У даліне пад Карадрасам у Туманных Гарах яму трапілася возера, на паверхні якога ён убачыў адлюстраванне зорак, што па выглядзе нагадвалі карону. Прыняўшы гэта за знак, ён усталяваў Камень Дурына на месцы гэтай падзеі. Возера ён назваў Кхелед-Зарам, а ў пячорах над возерам заснаваў горад Кхазад-Дум, найвялікшае і найбагацейшае з каралеўстваў гномаў у Міжзем’і.

Дурын заснаваў Дом Дурына, а яго народ стаў звацца народам Дурына або «Доўгабародамі». Сярод гномаў розных дамоў Дурын шанаваўся, як найстарэйшы з іх. Ён дажыў да глыбокай старасці, нават па мерках гномаў, і быў празваны «Бессмяротным». Тым не менш, ён памёр да канца Першай Эпохі[К 1], і быў пахаваны ў Кхазад-Думе.

Дурын III правіць

Дурын III[es] (англ.: Durin III; сярэдзіна Другой Эпохі) — кароль гномаў народа Дурына і ўладар Кхазад-Дума ў часы стварэння Пярсцёнкаў Улады (паміж 1500 і 1590 гадамі Другой Эпохі[14]) і Вайны эльфаў з Саўранам (1693—1701).

У часы кіравання Дурына III яго народ меў сяброўскія стасункі з эльфамі Эрэгіяна[es], а сам Дурын быў вялікім сябрам уладара Эрэгіяна Келебрымбара[en]. Згодна з паданнямі гномаў, менавіта Дурын III атрымаў адзін з Сямі Пярсцёнкаў Улады ад майстроў Гвайт-і-Мірдайн[es]. Падчас вайны між эльфамі і Саўранам (1693—1701) Дурын падтрымаў сваіх суседзяў. Яго падданыя разам з групай эльфаў з Латлорыэна атакавалі сілы Цёмнага Уладара з тылу, дзякуючы чаму Эльранду ўдалося схавацца ў Імладрысе (1697). Абараняючыся ад помсты Саўрана, гномы своечасова адступілі і зачынілі за сабой брамы Кхазад-Дума.

Дурын VI правіць

Дурын VI[es] (англ.: Durin VI; 1731—1980) — кароль гномаў народа Дурына і ўладар Кхазад-Дума (?—1980)[15].

Падчас праўлення Дурына VI гномы Кхазад-Дума, распрацоўваючы глыбінныя залежы мітрыля[en], абудзілі балрага[en], які хаваўся ў глыбінях пад Карадрасам[es] з дзён Вайны Гневу. Дурын VI быў забіты балрагам у 1980 годзе Трэцяй Эпохі[16]. З той пары балраг Кхазад-Дума быў празваны Пагібеллю Дурына.

Наін I правіць

Наін I[es] (англ.: Náin I; 1832—1981) — сын Дурына VI, кароль гномаў народа Дурына і ўладар Кхазад-Дума (1980—1981)[15].

Быў забіты балрагам на наступны ж год пасля смерці свайго бацькі. Рэшткі народа Дурына збеглі з Кхазад-Дума, і ён быў пераназваны ў Морыю.

Траін I Стары правіць

Траін I Стары[es] (англ.: Thráin I; 1934—2190) — сын Наіна I, кароль гномаў народа Дурына (1981—2190), уладар Кхазад-Дума (1981—1999), першы Кароль-пад-Гарой (1999—2190)[15].

Калі яго бацька быў забіты балрагам, Траін I разам з рэшткамі свайго народа рашыўся на выгнанне і ў 1999 годзе назаўжды пакінуў Кхазад-Дум. Стаў заснавальнікам Эрэбара, Каралеўства-пад-Гарой. Ён першым пачаў распрацоўку багаццяў Эрэбара і знайшоў легендарны алмаз Аркенстан — Сэрца Гары, які стаў фамільнай каштоўнасцю каралеўскага дома Эрэбара. Кіраванне Траіна I, якое доўжылася 209 гадоў, з’яўляецца самым працяглым з вядомых праўленняў каралёў гномаў пасля Дурына Бессмяротнага.

Торын I правіць

Торын I[es] (англ.: Thorin I; 2035—2289) — сын Траіна I, кароль гномаў народа Дурына (2190—2289), другі Кароль-пад-Гарой (2190—2210), першы кароль Шэрых Гор (2210—2289)[15].

Прыняўшы ў 2190 годзе праўленне Эрэбарам ад свайго бацькі Траіна I, у 2210 годзе ён прыняў рашэнне перасяліцца далёка на поўнач, стаўшы родапачынальнікам дынастыі каралёў Шэрых Гор, пасля чаго пасад Эрэбара фактычна заставаўся вакантным, бо разам з Торынам Эрэбар пакінулі і апошнія гномы.

Глоін правіць

Глоін[es] (англ.: Glóin; 2136—2385) — сын Торына I, кароль гномаў народа Дурына і другі кароль Шэрых Гор (2289—2385)[15].

Пашырыў падзямеллі Эрэд Мітрын і працягнуў палітыку перасялення туды гномаў з Эрэбара.

Оін правіць

Оін[es] (англ.: Oin; 2238—2488) — сын Глоіна, кароль гномаў народа Дурына і трэці кароль Шэрых Гор (2385—2488)[15].

Наін II правіць

Наін II[es] (англ.: Náin II; 2338—2585) — сын Оіна, кароль гномаў народа Дурына і чацвёрты кароль Шэрых Гор (2488—2585)[15].

Падчас кіравання Наіна II гномы мірна жылі ў Эрэд Мітрын, пакуль не былі атакаваныя драконамі. Сынамі Наіна II былі Даін I і Борын. Сярод нашчадкаў Борына былі некаторыя са спадарожнікаў Торына Дубашчыта, якія суправаджалі яго ў паходзе да Эрэбара.

Даін I правіць

Даін I[es] (англ.: Dáin I; 2440—2589) — сын Наіна II, кароль гномаў народа Дурына і пяты кароль Шэрых Гор (2585—2589)[15].

Падчас кіравання Даіна I працягнуліся напады драконаў на падзямеллі гномаў у Эрэд Мітрын. Даін I загінуў разам са сваім сярэднім сынам Фрорам падчас нападу Ледзянога Змея. Пасля смерці Даіна I каралеўства ў Шэрых Гарах спыніла сваё існаванне: адзін сын — Трор адправіўся аднаўляць каралеўства ў Эрэбары, а другі — Грор, заснаваў новае каралеўства ў Жалезных Узгорках на ўсход ад Адзінокай Гары.

Трор правіць

Трор[pl] (англ.: Thrór; 2542—2790) — сын Даіна I, кароль гномаў народа Дурына (2589—2790), трэці Кароль-пад-Гарой (2589—2770), кароль гномаў у выгнанні (2770—2790)[15].

Пасля таго, як у 2589 годзе Ледзяны Змей забіў яго бацьку, караля Шэрых гор Даіна I, і яго брата Фрора прама на парозе іх каралеўскага палаца, Трор разам са мноствам гномаў збег у Эрэбар і ў 2590 годзе аднавіў там каралеўскую ўладу, стаўшы першым за тры стагоддзі Каралём-пад-Гарой. Пад уладай Трора адноўленае каралеўства квітнела і ўзмацнялася, пакуль не прыцягнула ўвагу дракона Смога Залатога, які жыў у Шэрых Гарах. У 2770 годзе гэты дракон нечакана атакаваў Эрэбар з паветра, застаўшы гномаў знянацку, ён зламаў іх абарону і, вынішчыўшы мноства жыхароў Гары, выгнаў выжылых і захапіў незлічоныя багацці гномаў. Трору, яго сыну Траіну і ўнуку Торыну цудам удалося выратавацца ад гібелі і асталявацца ў старажытных закінутых гарадах гномаў у Сініх Горах, заснаваўшы там каралеўства гномаў у выгнанні. Аднак розум караля памутнеў ад гора, і ў 2790 годзе ён рашыўся на безразважны ўчынак: ён адправіўся да Усходняй Брамы Морыі і ў адзіночку ўвайшоў у легендарнае каралеўства, думаючы аднавіць яго. Там Трор знайшоў сваю смерць ад рукі ўладара оркаў Морыі Азога. Азог адсек яму галаву сякерай і скарміў разрэзанае на часткі цела крумкачам. Гэтая падзея паслужыла пачаткам Вайны гномаў і оркаў.

Траін II правіць

Траін II (англ.: Thráin II; 2644—2850) — сын Трора, кароль гномаў народа Дурына ў выгнанні (2790—2850)[15].

Пасля забойства бацькі, Траін II сабраў вялізарную армію гномаў са ўсіх сямі плямёнаў гэтага народа і ў 2793 годзе развязаў жорсткую Вайну гномаў і оркаў. На працягу наступных 6 гадоў войскі гномаў знішчалі гарады і селішчы оркаў у Туманных гарах[es], пачынаючы з Гундабада[es] і прасоўваючыся да Морыі. У 2799 годзе войскі гномаў разграмілі апошнія сілы оркаў у кровапралітнай Бітве пры Азанулбізары[es]. Траін II спадзяваўся пасля перамогі ў вайне аднавіць старажытнае каралеўства Кхазад-Дум. Аднак саюзнікі і суродзічы не падзялялі яго аптымізму і пад скляпенні Морыі, дзе ўсё яшчэ таілася Пагібель Дурына, па сваёй волі ніхто ўвайсці не захацеў. Таму яму нічога не заставалася, як вярнуцца ў Сінія Горы. У 2841 годзе Траін пакінуў Сінія Горы[es] з мэтай падарожжа на ўсход у кампаніі толькі двух спадарожнікаў — сваіх сваякоў Баліна і Дваліна. Увосень 2845 года іх кампанія спынілася на начлег у засені Ліхалесся[en] непадалёк ад крэпасці Дол Гулдур, і падчас стаянкі Траін знік без вестак — як апынулася пазней, ён быў выкрадзены па загадзе гаспадара Дол Гулдура, Некраманта. Траін з’яўляўся апошнім уладальнікам аднаго з гномавых Пярсцёнкаў Улады. Вораг адабраў у яго Пярсцёнак, жорстка катаваў і затым кінуў у падзямелле Дол Гулдура паміраць. Праз пяць гадоў, у 2850 годзе, калі Дол Гулдур наведаў з разведвальнай місіяй Гэндальф, чараўнік знайшоў ледзь жывога і амаль страціўшага розум Траіна. Перад смерцю той даў Гэндальфу даручэнне — перадаць яго спадчынніку Торыну ключ ад таемнага ходу і карту Адзінокай Гары, пасля чаго раптоўна сканаў.

Торын II Дубашчыт правіць

Торын II Дубашчыт (англ.: Thorin II Oakenshield; 2746—2941) — сын Траіна II, кароль гномаў народа Дурына ў выгнанні (2850—2941), чацвёрты Кароль-пад-Гарой (2941)[15].

Адзін з галоўных персанажаў аповесці «Хобіт». Адправіўся ў паход, каб вярнуць сабе Эрэбар, і загінуў у Бітве Пяці Войскаў[pl]. Паколькі ён не пакінуў спадчыннікаў (разам з ім загінулі абодва яго пляменнікі — Філі і Кілі, сыны яго сястры Дыс), пасад Эрэбара атрымаў у спадчыну яго траюрадны брат Даін, правіцель Жалезных Узгоркаў, які ў 2941 годзе пад імем Даіна II стаў каралём гномаў народа Дурына.

Даін II Жалезнастоп правіць

Даін II Жалезнастоп (англ.: Dain II Ironfoot; 2767—3019) — сын Наіна, кароль Жалезных Узгоркаў (2805—2941), кароль гномаў народа Дурына і пяты Кароль-пад-Гарой (2941—3019)[15].

У юнацтве Даін прыняў дзейсны ўдзел у Вайне гномаў і оркаў (2793—2799), змагаючыся ў даліне Азанулбізар[es]. У гэтай бітве ён забіў Азога, караля гоблінаў Морыі, адпомсціўшы за гібель свайго бацькі Наіна і свайго родзіча караля Трора. Стаўшы спадчыннікам бацькі, ён кіраваў Жалезнымі Узгоркамі да 2941 года. Пасля знішчэння Смога Даін з атрадам з 500 гномаў прыйшоў да Эрэбара на дапамогу Торыну Дубашчыту і прыняў удзел у Бітве Пяці Войскаў[pl]. У бітве загінулі Торын і абодва яго пляменнікі — Філі[es] і Кілі[es], таму Даін як найбліжэйшы спадчыннік дому Трора стаў законным кіраўніком адроджанага Каралеўства-пад-Гарой.

У 3018 годзе Даін адмовіў пасланнікам Мордара[en] ў супрацоўніцтве, гэтаксама паступіў і кароль Дэйла[pl] Бранд[es]. У сакавіку 3019 года, падчас Вайны Пярсцёнка[pl], войскі Мордара напалі на Дэйл і Эрэбар. Калі кароль Бранд быў забіты ля брамы Адзінокай Гары, Даін стаў на абарону яго цела і таксама загінуў у бітве.

Торын III Камняшлем правіць

Торын III Камняшлем[es] (англ.: Thorin III Stonehelm; 2866 — Чацвёртая Эпоха) — сын Даіна II, кароль гномаў народа Дурына і шосты Кароль-пад-Гарой (з 3019)[15].

Іншыя уладары з народа Дурына правіць

Ніжэй прыведзены вядомыя каралі і правіцелі, якія належалі да народа Дурына, але не з’яўляліся вярхоўнымі каралямі ўсяго народа.

Грор правіць

Грор[es] (англ.: Grór; 2563—2805) — брат Трора, першы кароль Жалезных Узгоркаў (2590—2805)[15].

Балін правіць

 
Надмагілле Баліна.

Балін (англ.: Balin; 2763—2994) — сын Фундзіна[es] і старэйшы брат Дваліна[es], уладар Кхазад-Дума (2989—2994)[15].

Балін быў адным з гномаў атрада, сабранага Торынам Дубашчытам для знішчэння дракона Смога і вызвалення горнага каралеўства Эрэбар. Удзельнік Бітвы Пяці Войскаў[pl] (2941).

У 2989 годзе Балін пакінуў Эрэбар і адправіўся ў паход у Морыю разам з Оінам, Оры, Флоі, Фрарам, Лоні, Налі і мноствам іншых гномаў. Увайшоўшы ў старажытнае каралеўства гномаў, ён абвясціў сябе ўладаром Кхазад-Дума. Загінуў Балін у Азанулбізары[es] 5 лістапада 2994 года, яго застрэліў орк-лучнік у той момант, калі гном глядзеў у возера Кхелед-зарам[es]. На магіле Баліна было напісана: «Балін, сын Фундзіна, Уладар Морыі» (англ.: Balin, son of Fundin, Lord of Moria).

Гімлі правіць

Гімлі (англ.: Gimli, 2879 Т. Э. — пасля 120 Ч. Э.) — сын Глоіна[es], сябра Брацтва Пярсцёнка, заснавальнік каралеўства Агларанд[es][15].

Гімлі належаў да малодшага адгалінавання роду Дурына. Ён нарадзіўся праз 77 гадоў пасля таго, як узначаленыя Траінам II гномы ўтварылі ў Сініх Горах[es] паселішча ў выгнанні. Яму не дазволілі ўдзельнічаць у паходзе Торына да Эрэбара, палічыўшы занадта маладым (у 2941 годзе яму споўнілася «ўсяго толькі» 62 гады)[17]. Пасля таго, як гномы вярнулі сабе Адзінокую Гару, Гімлі разам з бацькам пасяліўся ў адроджаным каралеўстве.

У 3018 годзе Гімлі разам са сваім бацькам Глоінам адправіўся ў Рывендэл, дзе прыняў удзел у савеце Эльранда. Падчас савета ён быў выбраны адным з дзевяці членаў Брацтва Пярсцёнка. Падчас паходу, яму ўдалося пабываць у Морыі, першым з часоў Дурына ўвайсці ў Лорыэн, адкрыць для сябе Бліскучыя пячоры Агларанд[es]. Ён прыняў удзел у бітве ў Хельмавай Падзі, прайшоў Шляхамі Мёртвых[es] і ўдзельнічаў у Бітве на Пеленарскіх палях[en].

Пасля Вайны Пярсцёнка[pl] Гімлі з эрэбарскімі гномамі вярнуўся ў пячоры Агларанда і стаў іх уладаром. Пасля смерці караля Элесара ў 120 годзе Чацвёртай Эпохі, верагодна, адплыў за мора разам з Легаласам.

Род Дурына правіць

* Каралі Кхазад-Дума     
† Каралі-пад-Гарой   
 
 
 
 
 
* Дурын І
Бессмяротны
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
* Дурын ІII
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
* Дурын VI
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
* Наін I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
*† Траін I Стары
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Торын I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Глоін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Оін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Наін II
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Даін I
 
 
 
 
 
Борын
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Трор
 
Фрор
 
Грор
 
 
 
 
 
Фарын
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Траін II
 
 
 
 
 
Наін
 
Фундзін
 
 
 
 
 
Гроін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Торын II Дубашчыт
 
Дзіс
 
Даін II Жалезнастоп
 
* Балін
 
Двалін
 
Оін
 
Глоін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Філі
 
Кілі
 
Торын III Камняшлем
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гімлі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
*† Дурын VII

Каментарыі правіць

  1. У апублікаваным легендарыуме гаворыцца, што Дурын памёр яшчэ да заканчэння Першай Эпохі[13]. Ранняя версія «Дадатку В» да «Уладара пярсцёнкаў» змяшчае інфармацыю аб тым, што ён узначаліў паход гномаў на ўсход пасля разбурэння Белерыянда і заснаваў Кхазад-Дум у пачатку Другой Эпохі, аднак Толкін пазней адмовіўся ад гэтай думкі.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Jane Chance. Tolkien and the Invention of Myth: A Reader. — The University Press of Kentucky, 2004. — ISBN 978-0813192017.
  • David Day. The Hobbit Companion. — Pavilion, 1997. — 91 p. — ISBN 9781857939378.
  • Chester Nathan Gould. Dwarf-Names: A Study in Old Icelandic Religion(англ.) // Modern Language Association. Publications of the Modern Language Association of America. — Decembre 1929. — Vol. 44. — № 4. — P. 939—967. — DOI:10.2307/457704
  • Thomas Shippey. J.R.R. Tolkien: Author of the Century. — Mariner Books, 2002. — 384 p. — ISBN 978-0618257591.
  • J. R. R. Tolkien. Lord of the Rings. — 50th Anniversary Edition. — London: HarperCollins Publishers, 2004. — 1184 p. — ISBN 978-0-00-718236-7.
  • J. R. R. Tolkien. The War of the Jewels / Edited by Christopher Tolkien. — 1st Paperback Edition. — London: HarperCollins Publishers, 1995. — xiv, 470 p. — (The History of Middle-Earth, Volume 11). — ISBN 0-261-10324-5.

Спасылкі правіць