Кардыялогія ў Беларусі
На Беларусі інстытуцыялізаванае станаўленне кардыялогіі як кірунка навуковага пазнання адносіцца да 1977 года, калі быў створаны беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»).
Уклад у развіццё кардыялогіі зрабілі Г. І. Сідарэнка, У. В. Гарбачоў, М. Ф. Волкаў, Я. В. Бардзін, А. Г. Даўгяла, М. Ф. Сарока, Н. П. Міцькоўская і іншыя[1]. Заснавальнікам дзіцячай кардыялогіі ў Беларусі лічыцца Р. Э Мазо[2].
Вывучаюцца пытанні эпідэміялогіі сардэчна-сасудзістых захворванняў. Навуковыя працы вядуцца таксама ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і медыцынскіх універсітэтах краіны. Распрацаваны эфектыўныя метады прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі хворых на гіпертанічную хваробу і ішэмічную хваробу сэрца, новыя віды аперацый на сэрцы і сасудах, створаны штучны клапан сэрца, прэпараты з кардыялагічным дзеяннем. Дапамога хворым аказваецца ў Мінскім і абласных кардыялагічных дыспансерах, кабінетах і стацыянарах, аддзяленнях рэабілітацыі ў санаторыях[1][3][4].
Зноскі
- ↑ а б М. Ф. Сарока. Кардыялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 68 №
- ↑ Мазо Рахиль Эфраимовна (руск.) // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
- ↑ Пристром А. М., Руцкая Т. А. Страницы белорусской кардиологии // Здравоохранение. — Мн.: 2010. — № 4. — ISBN 0044-1961.
- ↑ Дм. Лупач.. Белорусская кардиология: потенциал и пути развития(недаступная спасылка). Внешняя торговля (10 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2016.
Літаратура правіць
- Кардыялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 68. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кардыяло́гія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 372. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.