Карл-Аўгуст Фагерхольм

Карл-Аўгуст Фагерхольм (фінск.: Karl-August Fagerholm, 31 снежня 1901, Сьюінціа — 22 мая 1984, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Карл-Аўгуст Фагерхольм
Karl-August Fagerholm
Karl-August Fagerholm.jpg
Сцяг30-ы Прэм’ер-міністр Фінляндыі
29 ліпеня 1948 — 17 сакавіка 1950
Папярэднік Маўна Пекала
Пераемнік Урха Кеканен
Сцяг35-ы Прэм’ер-міністр Фінляндыі
3 сакавіка 1956 — 27 мая 1957
Папярэднік Урха Кеканен
Пераемнік Віена Сукселайнен
Сцяг39-ы Прэм’ер-міністр Фінляндыі
29 жніўня 1958 — 13 студзеня 1959
Папярэднік Рэйна Куўскаскі
Пераемнік Віена Сукселайнен
Нараджэнне 31 снежня 1901(1901-12-31)[1][2][3]
Смерць 22 мая 1984(1984-05-22)[1][2] (82 гады)
Месца пахавання
Дзеці Brita Kekkonen[d]
Партыя
Дзейнасць палітык, журналіст, дыпламат
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў шведскай сям’і. У 1930 годзе Фагерхольм быў абраны ў парламент Фінляндыі. З 1934 ён выконваў функцыі старшыні шведскага рабочага саюза Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДПФ). У 1937—1944 гг. працаваў міністрам сацыяльных спраў.

У 1945—1947, 1950—1956, 1957, 1958—1961 гг. і 1965 г. быў спікерам парламента Фінляндыі.

Тройчы узначальваў урад Фінляндыі ў 1948—1950, 1956—1957 і 1958—1959 гадах. Выступаў за скасаванне Савецка-фінскага дагавора аб дружбе (1948), і за ўступленне Фінляндыі ў НАТА.

У 1956 балатаваўся на пасаду прэзідэнта Фінляндыі, але прайграў Урха Кеканену, набраўшы 149 галасоў членаў калегіі выбаршчыкаў супраць 151. У 1958—1959 гадах працаваў міністрам замежных спраў.

Зноскі