Карл Мартэл Анжуйскі
Карл Мартэл ці Мартэл Анжуйскі (італ.: Carlo Martello d’Angiò; венг.: Anjou Martell Károly; 8 верасня 1271, Неапаль — 19 жніўня 1295, Неапаль) — прынц Салерна, спадчыннік неапалітанскага прастола, прэтэндэнт на венгерскі каралеўскі трон. Тытулярны кароль Венгрыі ў 1292—1295 гадах.
Карл Мартэл Анжуйскі Carlo Martello d'Angiò | |
![]() | |
![]() | |
Дзейнасць | палітык |
---|---|
Нараджэнне | 15 верасня 1271 |
Смерць | 12 жніўня 1295 (23 гады) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Дынастыя Капетынгаў |
Бацька | Карл II Анжуйскі |
Маці | Марыя Венгерская[d] |
Жонка | Клеменцыя Аўстрыйская[d] |
Дзеці | Карл Роберт, Клеменцыя Венгерская і Беатрыса Венгерская[d] |
БіяграфіяПравіць
Сын Карла II Неапалітанскага (Анжуйскага) і дачкі караля Венгрыі Стэфана (Іштвана) V Марыі Венгерскай.
Яго маці была дачкой венгерскага караля Іштвана V (Стэфана V). Пасля смерці брата, караля Ласла IV Венгерскага (Уладзіслава IV) у 1290 годзе, яна прад’явіла свае правы на трон Венгрыі. Папа Рымскі Мікалай IV, які прэтэндаваў на права прызначаць венгерскіх каралёў, падтрымаў яе кандыдатуру. У 1291 годзе яна была каранавана ў Неапалі, а неўзабаве перадала тытул і правы на прастол Карлу Мартэлу. Ці быў ён каранаваны невядома. Карл Мартэл не адрозніваўся славалюбствам і толькі пад уплывам маці ў 1294 годзе распачаў млявую спробу рэалізаваць свае правы, але падтрымкі венгерскай шляхты не атрымаў, нягледзячы на пастаянныя звады той з кіруючым каралём Венгрыі Андрашам III (Андрэем III). Неўзабаве Карл Мартэл памёр ад чумы ў Неапалі ў 1295 годзе ва ўзросце няпоўных 24 гадоў.
Венгерскую карону змог атрымаць сын Карла Мартэла Карл I Роберт (1288—1342), які заснаваў Анжуйскую дынастыю, што валадарыла ў Венгрыі да 1395 года.
Карл Мартэл быў блізкім знаёмым Дантэ Аліг'еры; пра яго нават ёсць згадванне ў «Боскай камедыі»: паэт сустракае душу памерлага Карла Мартэла ў трэцяй сферы Рая.
Шлюб і дзеціПравіць
З 8 студзеня 1281 года Карл Мартэл быў жанаты на Клеменцыі Габсбургскай (1262—1293), дачцы імператара Рудольфа I і Гертруды Хохенберг. У шлюбе нарадзіліся:
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140810412 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
Карл Мартэл Анжуйскі на Вікісховішчы |
- Карл I Мартелл // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.