Адкрыць галоўнае меню

Карл I (англ.: Charles I of England, 19 лістапада 1600 — 30 студзеня 1649, Лондан) — кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі з 27 сакавіка 1625. З дынастыі Сцюартаў. Яго палітыка абсалютызму і царкоўныя рэформы выклікалі паўстанні ў Шатландыі і Ірландыі і Англійскую рэвалюцыю. У ходзе грамадзянскіх войнаў Карл I пацярпеў паражэнне, быў аддадзены суду парламента і пакараны 30 студзеня 1649 г. ў Лондане.

Карл I
Charles I
Teàrlach I
Charles I Teàrlach I
Coat of Arms of England (1603-1649).svg
сцяг
42-і Кароль Англіі
сцяг
27 сакавіка 1625 — 30 студзеня 1649
Каранацыя: 2 лютага 1626
Папярэднік: Якаў I
Пераемнік: Олівер Кромвель
сцяг
Кароль Ірландыі
сцяг
27 сакавіка 1625 — 30 студзеня 1649
Папярэднік: Якаў I
Пераемнік: Олівер Кромвель
сцяг
Кароль Шатландыі
сцяг
27 сакавіка 1625 — 30 студзеня 1649
Каранацыя: 8 чэрвеня 1633
Папярэднік: Якаў VI
Пераемнік: Карл II
сцяг
Кароль Астравоў
сцяг
27 сакавіка 1625 — 30 студзеня 1649
Папярэднік: Якаў I
Пераемнік: Олівер Кромвель
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: англіканства і каталіцтва
Нараджэнне: 19 лістапада 1600(1600-11-19)
Шатландыя Данфермлайнскі палац, Шатландыя
Смерць: 30 студзеня 1649 (пакараны)
Англія Уайтхол, Лондан, Англія
Пахаванне: Віндзорскі замак, Віндзар, графства Беркшыр
Дынастыя: Сцюарты
Бацька: Якаў I
Маці: Ганна Дацкая
Жонка: Генрыэта Марыя Французская
Дзеці: Карл II Сцюарт, Mary, Princess Royal and Princess of Orange[d], Якаў II Сцюарт, Elizabeth Stuart[d], Princess Anne of England[d], Henry Stuart, Duke of Gloucester[d], Princess Henrietta of England[d], Charles James Stuart, Duke of Cornwall[d], Mary, Princess Royal and Princess of Orange[d] і Catherine Stuart[d]
 
Манаграма: Манаграма
 
Узнагароды:
ордэн Падвязкі

ПраўленнеПравіць

У 1628 годзе быў забіты Бекінгем, які меў вялікі ўплыў на Карла. Незаконны збор падаткаў, насуперак «петыцыі аб правах», абудзіў абурэнне ў парламенце, які быў у 1629 годзе зноў распушчаны Карлам. Пасля гэтага ён кіраваў 11 гадоў сам, дастаючы грошы паборамі, штрафамі, манаполіямі і падобнымі шляхамі. У гэты час высунуўся Томас Уэнтварт, пасля граф Страфард, чалавек здольны, але жорсткі і ўладалюбівы; ён прыдумаў план (Thorough) ўвядзення абсалютнай улады караля, пры дапамозе пастаяннага войска, і з поспехам ўжываў яго сам, будучы намеснікам Ірландыі. Жадаючы ўвесці паўсюль у каралеўстве адзіную Англіканскую царкву, Карл пераследваў пурытанства, аддаючы перад ім перавагу нават папізму; прымасу Лоду ён дазволіў ўвесці бясшлюбнасць духавенства, вучэнне аб пекле, малітву аб памерлых і многія іншыя дагматы, якія збліжалі царкву з Рымам.