Карпентарыя
Карпента́рыя (англ.: Gulf of Carpentaria) — заліў Арафурскага мора на поўначы Аўстраліі. Абмежаваны паўастравамі Арнем-Ленд (на захадзе) і Кейп-Ёрк (на усходзе). Заходзіць у мацерык на 600 км.
Заліў адносна мелкаводны (максімальная глыбіня — 69 м). Сярэднямесячная тэмпература вады на паверхні ў большай частцы Карпентарыі ўзімку 23-25 °C, летам 29 °C. Салёнасць 34,8 праміле.
Велічыня прыліваў да 3,2 м. Прылівы няправільныя паўсутачныя. У берагоў моцныя прыліва-адліўныя цячэнні.
У заліве размешчаны астравы Уэлслі, Грут-Айленд і Бікертан. У заліў упадае рака Фліндэрс.
У заліве назіраецца рэдкая метэаралагічная з'ява Ранішняя глорыя.
Гісторыя
правіцьЗ заліва Карпентарыя пачалося даследаванне еўрапейцамі Аўстраліі. Першае пэўнае паведамленне пра назіранне еўрапейцамі аўстралійскай тэрыторыі адносіцца да 1606 года, калі экспедыцыя галандца Вілема Янсана на караблі «Дзёйфкен» даследавала заліў Карпентарыя і высадзілася на бераг на паўвостраве Кейп-Ёрк. Праз 17 гадоў у 1623 экспедыцыя Яна Карстэнса і Віля ван Колстэра на караблях «Пера» і «Арнем», ідучы ад Новай Гвінеі на поўдзень, зайшла ў вялікі заліў, бераг якога быў імі агледжаны пры пошуку прыдатнай для піцця вады. Па імі аднаго з гэтых караблёў атрымаў сваю назву паўвостраў Арнем-Лэнд, заліў тады ж атрымаў назву Карпентарыя ў гонар Пітэра дэ Карпенцье. Карстэнс ахарактарызаваў гэты плоскі і нізінны бераг як «самы бясплодны на Зямлі», а яго жахароў як «самых бедных і жаласных людзей». У 1802 годзе англійскі мараплавец Мэцью Фліндэрс абследаваў усходняе і паўночнае ўзбярэжжа Аўстраліі і зрабіў здымкі заліва.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Заліў}}. |