А́рнем-Ленд (англ.: Arnhem Land) — паўвостраў на поўначы Аўстраліі. Абмываецца Тыморскім і Арафурскім морамі, залівам Карпентарыя. Даўжыня каля 320 км. Шырыня да 460 км. Паверхня — паката-ўзгорыстае плато вышынёй ад 180 м на поўначы да 400 м на поўдні, складзенае з пясчанікаў і расчлянёнае рэкамі на астанцовыя масівы. На поўначы акаймаваны шырокай раўнінай, якая крута абрываецца да мора. Берагі моцна парэзаныя. На паўвостраве знаходзіцца Нацыянальны парк Какаду, які з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На паўночным захадзе — порт Дарвін.

Арнем-Ленд на карце Аўстраліі (у заходняй традыцыі).

Радовішча ўрана-радыевых (Рам-Джанглі), жалезных рудаў, баксітаў.

Клімат субэкватарыяльны. Сярэдняя тэмпература паветра на працягу года каля 25 °C, ападкаў ад 500 мм зімой да 2000 мм летам за год. У далінах рэк вільготныя субэкватарыяльныя лясы (пальмы, фікусы), на наветраных схілах гор і на вяршынях масіваў эўкаліптавыя лясы  (руск.) і саванны.

Жывёльны свет: мядзведзь каала, кенгуру, вамбаты, кусты; з птушак — казуары, папугаі, лірахвосты.

Мовы правіць

Для рэгіёна характэрна выключная моўная разнастайнасць, параўнальная толькі з паўночнай часткай Новай Гвінеі. На ім прадстаўлены 7 з 14 моўных сем'яў аўстралійскіх моў і каля 8 ізаляваных і некласіфікаваных моў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць