Карпілаўка (Лагойскі раён)

Лагойскі раён

Карпі́лаўка[1] (трансліт.: Karpilaŭka, руск.: Карпиловка) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.

Вёска
Карпілаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
10
Насельніцтва
  • 1 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223141
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232880071
Карпілаўка на карце Беларусі ±
Карпілаўка (Лагойскі раён) (Беларусь)
Карпілаўка (Лагойскі раён)
Карпілаўка (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Карпілаўка (Лагойскі раён)

Гісторыя правіць

Да 1832 года належала Тэклі Лявіцкай, тады гэты невялікі фальварак з адным селянінам і адным парабкам. 22 лютага 1832 года Карпілаўку купіў дзед беларускага празаіка Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) Франц Лявіцкі, а ў 1880-х гадах уладальнікам стаў бацька пісьменніка Іван Лявіцкі, Францаў сын[2].

Сядзіба Лявіцкіх правіць

 
Пагорак пры сядзібе Лявіцкіх. Малюнак зроблены Уладзіславам Галубком 14 лістапада 1916 года.

Пасля смерці Івана Лявіцкага гаспадаром Карпілаўкі становіцца яго сын Антон, пазней вядомы пад творчым псеўданімам Ядвігін Ш. У 1897 годзе, замест раней спаленага дома, ён будуе тут новы — драўляны, з мезанінам і верандай[3], узводзіць вялікі на той час сад, прывозіць экзатычныя дрэвы: серабрыстыя таполі, канадскія клёны, лістоўніцы і атуляе імі сваю сядзібу[4]. Тут збіраецца неблагая бібліятэка, у якой, апрача польскіх, французскіх кніг, з’яўляюцца кнігі і беларускія, і пра Беларусь[4]. Маёнтак Ядвігіна Ш.[5] часта наведваў Янка Купала.[6] Знаёмства Купалы і Лявіцкага пачалося ў 1904 годзе і доўжылася шмат гадоў. У Карпілаўку да Лявіцкага Купала хадзіў спачатку з засценку Селішчы, дзе жылі тады маці і сёстры Купалы, а з 1911 года з фальварку Акопы, што за 1,5 км праз лясок ад Карпілаўкі.[7] Менавіта ў Антона Лявіцкага малады паэт убачыў багаты збор беларускіх выданняў, што перавярнула яго светапогляд. Лічыцца, што якраз тады Ядвігін Ш. пераканаў Купалу пісаць на беларускай мове[3]. Ядвігіна Ш. без перабольшвання называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры.[8] Пра сустрэчы з Ядвігіным Ш. Купала пазней успамінаў:

  У перыяд 1904—1906 гг....я пазнаёміўся з Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседству). Гэта была для мяне вялікая падзея. Я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які быў не толькі пісьменнікам, але i пісаў па–беларуску. 3 ім я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне дагэтуль пісьменніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, універсітэт з-за рэвалюцыйных спраў не закончыў), прытым вельмі цікавым і дасціпным субяседнікам[9]  

Адзіная дачка Ядвігіна Ш., Ванда Лявіцкая, пра сустрэчы яе бацькі з Янкам Купалам успамінала:

  Купала прыходзіў да нас браць кнігі. Чытаў тату свае вершы i ў хуткасці стаў друкаваць іх у «Нашай ніве». 3 татам яны вялі доўгія гутаркі…  

Увесну 1912 года Янка Купала першы раз чытаў тут нованапісаную п’есу «Паўлінка»[3]. І пасля смерці гаспадара Карпілаўкі Купала неадноўчы наведваў гэты ўтульны дом. Янка Купала быў хросным бацькам унучак А. Лявіцкага — Люцыі і Алесі. Прыяжджаў сюды са сваёй жонкай, прывозіў сваім хрэсніцам гасцінцы[10].

У Карпілаўцы гасцявалі Уладзіслаў Галубок, Змітрок Бядуля[3] і Максім Багдановіч[11].

Першы наскок сядзіба зведала ў 1917 годзе, калі яе разрабавалі. Жонка пісьменніка Люцыя Лявіцкая жыла тут да 1929 года пакуль яе не раскулачылі і фальварак не быў канфіскаваны. Дом неўзабаве засялілі жыхарамі з навакольных хутароў — у ім жыло шэсць сем’яў. У 1930-я гады сядзіба была разрабавана і раскіданая дашчэнту[12]. Сучасныя вясковыя старажылы апісваюць гісторыю і выгляд колішняй сядзібы наступным чынам:

  А дому даўно няма. Як удаву ягоную з сынамі НКВД забрала, так i стаяў. Пакуль калхоз некуды яго не прадаў. А дом прыгожы быў, з балконам i рознакаляровымі вакенцамі. А пасля яшчэ доўга нашы мужыкі падмуркі рылі. Усё нейкае золата шукалі[13]  

У 1992 годзе амаль праз шэсцьдзясят гадоў, унучкі Лявіцкага — Люцыя і Алеся прыязджалі наведаць радавое гняздо сваіх продкаў[12].

У цяперашні час ад сядзібы засталіся толькі фрагменты парку, рэшткі саду, крыніца і водная сістэма. Нядаўна на месцы сядзібы ўсталяваны ахоўны знак[8]. На абсягу вёскі ўтвораны несанкцыянаваны сметнік[3].

Вядомыя выхадцы правіць

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Уладзімір Содаль Летуценнік з Карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 70.
  3. а б в г д Святлана Ішчанка. Купала не пазнаў бы Карпілаўку…. Культура (2 жніўня 2011).
  4. а б Уладзімір Содаль Летуценнік з Карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 71.
  5. Месца знаходжання колішняй сядзібы Лявіцкіх на карце Google. google.com (24 лістапада 2011).
  6. Людміла Рублеўская. Ядвигин Третий и единственный (руск.)(недаступная спасылка). Советская Белоруссия (2 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2011. Праверана 21 верасня 2012.
  7. Ліпскі, Уладзімір. Янкаў вянок. Газета «Культура» (24 лістапада 2011).
  8. а б Кляшчук, Анатоль. У пошуках купалаўскіх хутароў. Газета «Звязда» (24 лістапада 2011).(недаступная спасылка)
  9. Я. Купала Зб. тв.: У 7т. Т. 7.С. 431—432
  10. Шляхам Купалы — шляхам Коласа / Рэд. Н. Плыткевіч // Выд. УП Рыфтур. — Мн., 2010. — С. 37.
  11. Уладзімір Содаль. Ядвігін Ш. і Максім Багдановіч. Наша Ніва (2 жніўня 2011).(недаступная спасылка)
  12. а б Уладзімір Содаль Летуценнік з Карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 73.
  13. Дзмітрый Бартосік. Карпілаўка. Падарожжа на сялібу Антона Лявіцкага. Наша Ніва. Праверана 2 жніўня 2011.

Спасылкі правіць