Каралеўства Кастылія і Леон
Каралеўства Кастылія і Леон, вядомае таксама як Кастыльская карона (ісп.: Corona de Castilla) — трэцяе і канчатковае палітычнае аб'яднанне Каралеўстваў Леон і Кастылія пад Кастыльскай каронай. Прынята лічыць, што існуе з 1230 г. — моманту каранавання Кастыльскага караля (які ўключае Таледскую карону) Фердынанда III на Леонскі прастол (які ўключае Галісійскую карону). Аб'яднанне парламентаў 2-х каралеўстваў адбылося значна пазней, праз некалькі дзесяцігоддзяў.
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Кастылія і Леон | |||||
---|---|---|---|---|---|
La Corona de Castilla | |||||
|
|||||
|
|||||
1230 — 1716
|
|||||
Сталіца | Бургас, Таледа, Вальядалід, Мадрыд | ||||
Мова(ы) | Asturleonese[d], баскская мова, галісійская мова, Andalusi Romance[d], Andalusi Arabic[d], ладзіна і Guanche[d] | ||||
Афіцыйная мова | Old Spanish[d] і лацінская мова | ||||
Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква (Іслам, Іўдаізм) | ||||
Грашовая адзінка | Рэал і Spanish maravedí[d] | ||||
Плошча | 20 000 000 км² | ||||
Форма кіравання | Манархія | ||||
Дынастыя | Бургундская дынастыя | ||||
Гісторыя | |||||
• 1230 | Заснаванне | ||||
• 1716 | Ліквідацыя | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Два каралеўства
правіцьКаралеўства Леон узнікла з Каралеўствы Астурыя. Каралеўства Кастылія першапачаткова існавала як акруга Каралеўства Леон. З другой паловы 10-га стагоддзя да першай паловы 11-га яно пераходзіла з рук у рукі паміж Леонам і Каралеўствам Навара. У 11-м стагоддзі, яно нарэшце становіцца незалежнай дзяржавай.
Каралеўствы Леон і Кастылія раней два разы аб'ядноўваліся:
- З 1037 па 1065 гады пад уладай Фердынанда I Леонскага. Пасля яго смерці ўсе каралеўствы пераходзілі да яго сыноў: Леон — Альфонсу VI, Кастылія — Санча II, і Галісія — Гарсіі.
- З 1072 па 1157 гады пад уладай Альфонса VI (памёр 1109), Урака (памерла 1126), і Альфонса VII. З 1111 па 1126 гады Галісія вылучалася з саюза пад карону Альфонса VII. У 1157 годзе, каралеўствы былі падзелены паміж сынамі Альфонса VII: Фердынанд II атрымаў Леон, а Санча III — Кастылію.
Фердынанд III атрымаў Каралеўства Кастылію ад сваёй маці Берэнгарыі Кастыльскай у 1217 годзе, і Каралеўства Леон ад свайго бацькі Альфонса IX Леонскага ў 1230 годзе. У далейшым абодва каралеўства былі аб'яднаны пад імем Каралеўства Леон і Кастылія, ці проста як Карона Кастыліі. Фердынад III пазней заваяваў даліну Гвадалквівіра, тады як яго сын Альфонс X заваёўваў Каралеўства Мурсія са складу Аль-Андалуса, пашыраючы плошчу каралеўства. Пасля гэтых набыццяў тытул Кастыльскай кароны гучаў як: «Кароль Кастыліі, Леона, Таледа, Галісіі, Мурсіі, Хаэна, Кардобы, Севільі, і Лорд Біскайскі і Малінскі» пералічваючы і іншыя ўладанні, якія яны пазней набылі. З 14-га стагоддзя спадкаемец трона насіў тытул Прынца Астурыйскага.