Гранадскі эмірат
Грана́дскі эміра́т (араб. مملكة غرناطة, ісп.: Reino de Granada; 1013 — 2 студзеня 1492) — апошняя арабская дзяржава ў Еўропе і апошняе ісламскае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Пірэнейскага паўвострава, адваяванне якога іспанцамі завяршыла амаль 8-векавы працэс хрысціянскай Рэканкісты паўвострава[2]. Падзенне Гранады, як і падзенне Канстанцінопаля адзначыла важную вяху ў гісторыі еўрапейскай дзяржаўнасці.
Васал Кастыльскай кароны | |||||
Гранадскі эмірат | |||||
---|---|---|---|---|---|
إمارة غرﻧﺎﻃﺔ Imarat Gharnāṭah | |||||
|
|||||
Дэвіз: «Wa lā gāliba illā-llāh (ар.) (Няма іншага заваёўніка акрамя Алаха)» |
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Гранада | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Малага | ||||
Мова(ы) | Арабская, іспанская, сефардская | ||||
Афіцыйная мова | Classical Arabic[d] | ||||
Рэлігія | Іслам, хрысціянства, іўдаізм | ||||
Плошча | 24 000 км²[1] | ||||
Форма кіравання | Манархія | ||||
Дынастыя | Насрыды | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьГалоўным сакрэтам жыццяздольнасці эмірата была яго геаграфія. Тэрыторыя Гранадскага эмірата ўключала высакагорную вобласць Сьера-Невада і ўсё міжземнаморскае ўзбярэжжа ад горада Альмерыя да горада Гібралтар, пазней ад горада Тарыфа да горада Вера.
Іншым буйным горадам эмірата была Малага, размешчаная ўсяго ў некалькіх дзясятках кіламетрах ад паўночнага берага Афрыкі, адкуль эмірат атрымліваў значную падтрымку (у канцы свайго існавання галоўным чынам маральную). З-за наяўнасці выхаду да мора і высакагорнай мясцовасці яго цяжка было акружыць і ізаляваць, як іншыя — кантынентальныя рэгіёны.
Гісторыя
правіцьЗаснаванне
правіцьПасля смерці выдатнага альмахадскага ўладара Мухамада ан-Насіра (1214) у мусульманскай частцы Іберыі пачалася чарада смут, якая прывяла да распаду дзяржавы Альмахадаў. У 1224—1230 гг. рэгіён быў ахоплены феадальнай раздробненасцю, утвараліся і зноў распадаліся невялікія варагуючыя адзін з адным эміраты-тайфа. Так, у горадзе Валенсія ўтварыўся эмірат, які праіснаваў нядоўгі час (да 1228 года). У Мурсіі ў 1228—1241 гады сфарміраваўся іншы; яго эмір Ібн Худ у 1229 годзе дамогся панавання над большай часткай мусульманскай Іспаніі. У Архоне быў заснаваны трэці эмірат (1230 год), які апынуўся найбольш жыццяздольным. Яго кіраўнік, Мухамад I ал-Галіб, авалодаў у 1232 годзе горадам Хаэн, а затым быў прызнаны ў акругах гарадоў Баса, Гуадзіс і Гранада. Менавіта ў цяжкадаступнай горнай Гранадзе ён размясціў свой двора (1238) і заснаваў, такім чынам, Гранадскі эмірат — апошнюю маўрытанскую дзяржаву.
Росквіт
правіцьДынастыя аль-Хамара прысвоіла сабе імя насрыдаў ці насерытаў (насарыдаў) ад імя роду Бену-Наср, да якога належаў аль-Хамар. Тым часам Кастылія авалодала Кордавай — галоўным горадам мусульман паўвострава і шэрагам іншых — драбнейшых апорных гарадоў. Мухамед-аль-Хамар вымушаны быў саступіць ім Хаэн (1246), а затым сваімі войскамі дапамог хрысціянам заваяваць г. Севілья (1248). Наўзамен хрысціяне паабяцалі пакінуць яго дамен у спакоі. Наступіла працяглае перамір'е, Рэканкіста ўступіла ў млявапраяўную фазу. Такім чынам, акрамя Гранадскага эмірата, у мусульман не засталося ўладанняў на паўвостраве. Малаважныя па плошчы вобласці на поўдні Партугаліі (Алгарві) былі неўзабаве анексаваны. Мусульманскія раёны Арагона, Валенсіі і Балеарскія астравы таксама хутка апынуліся ва ўлады хрысціян. У Гранадскі эмірат з розных месцаў беглі мусульмане, тут сканцэнтраваліся скарбы, якія заставаліся ў іх руках, працягваліся развівацца вялікія традыцыі маўрытанскай паэзіі і мастацтва. Усведамляючы страту былой магутнасці, але па-ранейшаму спрабуючы выжыць ва ўмовах новага светаладу, гранадскія эміры прымаюць васальную залежнасць ад караля Кастыліі і Леона — Фернанда III.
Насельніцтва
правіцьПаслабленню Гранадскага эмірата ў канцы XV стагоддзі спрыялі пастаянныя войны з іспанцамі, у выніку якіх даводзілася выплачваць цяжкую даніну. Так па дагаворы 1470 года Гранада абавязалася плаціць Кастыліі штогод па 20 тыс. залатых дублонаў. У гарадах эмірата абвастралася міжусобіца арыстакратычных груповак, якая насіла бязлітасны характар. Акрамя міжусобіц палітыка-эканамічнага характару, узмацніліся і міжэтнічныя звады сярод народаў, якія складалі яго насельніцтва. Паводле даследаванняў колькасць насельніцтва эмірата Гранада ў XV стагоддзі складала каля 5 млн. — значная колькасць для такой невялікай горнай тэрыторыі. Пераважную большасць тых, каго іспанцы звалі маўрамі, складалі берберы — прадстаўнікі аднаго з афрыканскіх плямёнаў, заваяваных арабамі. Нашчадкі заваёўнікаў і прадстаўнікі дынастый — арабы — залежалі ад наймітаў-бербераў як турэцкія султаны ад сваіх разнамасных янычараў.
Захоўваліся групы рамана- і арабамоўных хрысціян, шматлікія яўрэйскія абшчыны (хоць шматлікія яўрэі эмігравалі на поўнач пасля Гранадскага пагрому 1066 года, учыненага іберыйскімі мусульманамі). Значную частку насельніцтва Гранады складалі ваеннапалонныя — хрысціяне-рабы (у тым ліку сакаліба). У гэтым нацыянальным кангламераце арабы ўяўлялі як бы асобую, вышэйшую касту — феадальную знаць. Але берберы, якія складалі войска шматлікія і былі варожа настроены да верхавіны ўлады, увесь час падрывалі сілу арыстакратыі сваімі інтрыгамі, партыйнай барацьбой, змовамі і паўстаннямі. У дынастычнай барацьбе прымалі дзейны ўдзел арагонскія і кастыльскія каралі, падтрымліваючы тую ці іншую групоўку. Сітуацыя час ад часу пагаршалася масавым прытокам бежанцаў мусульман з іншых рэгіёнаў Іспаніі, прыгранічнымі сутычкамі з іспанцамі.
Гістарычнае значэнне
правіцьУ канцы ХV стагоддзя эмірат ахоплівае крызіс — у казне хранічна не хапае сродкаў, назіраецца недахоп харча, насельніцтва галадае, гарадскія будынкі пусцеюць і развальваюцца. Гранада 1492 года нагадвае Канстанцінопаль у роспачы 1453 года. Усё гэта ў сукупнасці з паказанымі заганамі сацыяльнай арганізацыі, гуманітарным крызісам і са знешнім палітычным становішчам Гранады хутка прывяло эмірат да канчатковага паражэння. Іспанія святкуе трыумф. Характэрна, што ў гэтым жа годзе іспанец Калумб адкрывае Амерыку. Акрамя таго, шматлікія выдатныя хрысціянскія дзеячы эпохі ўспрынялі падзенне мусульманскай Гранады як годную кампенсацыю за падзенне хрысціянскага Канстанцінопаля пад націскам турак.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Плошча эмірата ў 1492 годзе.
- ↑ Гренада, королевство мавров // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Литература
правіць- Гренада, королевство мавров // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гранадскі эмірат
- Пачатак Рэканкісты ў Іспаніі. Мусульманскія дзяржавы Архівавана 20 красавіка 2023.
- Гранадскі эмірат (XIII—XV стст.) на сайце «Руниверс»
- Ананімныя аўтары.. Іспанскія сярэдневяковыя хронікі: Хроніка Кардэньі I. Хроніка Кардэньі II. Аналы Таледа I. Аналы Таледа II. Аналы Таледа III. . www.kuprienko.info (А. Скрамніцкі) (24 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012. Праверана 17 лістапада 2012.