Сьера-Невада (Іспанія)
Сьера-Невада (ісп.: Sierra Nevada — «снежны хрыбет») — горны хрыбет на поўдні Пірэнейскага паўвострава, частка Кардыльеры-Бетыкі. Знаходзіцца на тэрыторыі Андалусіі, Іспанія. Самая высокая кропка — гара Муласен, 3478 м.
Сьера-Невада | |
---|---|
![]() | |
37°05′ пн. ш. 3°10′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | поўдзень Пірэнейскага паўвострава |
Даўжыня | 80 км |
Шырыня | 15-30 км |
Найвышэйшая вяршыня | Муласен |
Вышэйшы пункт | 3478 м |
![]() |
ГеаграфіяПравіць
Даўжыня хрыбта каля 80 км, шырыня — ад 15 да 30 км. Распасціраецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Значная частка хрыбта мае вышыню больш за 3 тыс. м. На гары Муласен знаходзіўся самы паўднёвы у Еўропе ледавік Караль-дэ-ла Велета, які растаў у 1913 годзе.
Ад паўднёвага схілу хрыбта адыходзяць некалькі адгор'яў, падзеленых рачнымі цяснінамі — горная краіна Альпухара. На больш стромкім паўночным хрыбце бярэ пачатак Хеніль (прыток Гвадалквівіра).
ГеалогіяПравіць
Хрыбет Сьера-Невада быў сфармаваны ў альпійскі арагенез, у працэсе якога таксама сфармаваліся еўрапейскія Альпы і горы Атлас на захадзе паўночнай Афрыкі. Сённяшняе аблічча горы набылі ў трацічны перыяд (ад 65 да 1,8 млн гадоў назад) пры сутыкненні Афрыканскай і Еўразійскай кантынентальных пліт.
Хрыбет складзены даламітамі, вапнякамі і крышталічнымі сланцамі. Каля горада Алькіфе — радовішча жалезных руд.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт Сьера-Невада Архівавана 11 мая 2008. (ісп.)
- Sierra Nevada, Spain Архівавана 1 кастрычніка 2006. NASA Earth Observatory