Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дамачава)
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у г.п. Дамачава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
51°44′55″ пн. ш. 23°35′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў першай палавіне 19 ст. з цэглы, дабудаваны ў другой палавіне 20 ст.
Архітэктура
правіцьАўтэнтычны храм, помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над працяглай пяціграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Да фасада далучаны прамавугольны нартэкс пад двухсхільным пакрыццём, трохвугольны франтон якога рытмуецца з франтонам фасада, завершаным па вуглах чатырохграннымі шатровымі пінаклямі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам на дэнтыкулах[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2017. Праверана 4 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Catholic.by