Касцёл Божага Цела (Іказнь)
Іказненскі касцёл Божага Цела — каталіцкі храм, помнік архітэктуры. Знаходзіцца ў вёсцы Іказнь (Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці).
Касцёл | |
Касцёл Божага Цела | |
---|---|
| |
55°37′30″ пн. ш. 27°15′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Іказнь |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Тып будынка | касцёл |
Архітэктурны стыль | неараманскі стыль |
Будаўніцтва | 1906—1912 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа месцы сённяшняга касцёла было некалькі драўляных храмаў, адзін з іх быў узведзены паводле фундацыйнай граматы выдатнага дзяржаўнага дзеяча, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі, выдадзенай 16 ліпеня 1593 г. Л. Сапега жадаў, каб пры касцёле ўтрымліваліся шпіталь і школа. Храм пабудавалі ў цэнтры мястэчка, каля рыначнай плошчы. Але драўляныя будынкі знішчаліся ў XVII ст., ад пажару ў 1800 г., у час французскага нашэсця ў 1812 г. Апошні драўляны храм узведзены ў 1814 г. і перабудаваны ў 1881 г. Нарэшце ў 1906 г. быў атрыманы дазвол на ўзвядзенне мураванага касцёла і зацверджаны каштарыс у 27 147 рублёў 78 капеек. Стары касцёл разабралі, а непадалёку ад будоўлі зрабілі часовае памяшканне для набажэнстваў.
17 верасня 1912 г. будаўніцтва храма завяршылася.
Архітэктура
правіцьВежы, апрацоўка аконных і дзвярных праёмаў, дэталі архітэктурнага дэкору выкананы з чырвонай цэглы. Касцёл уяўляе сабой двухвежавую, трохнефавую базіліку з трансептам, апсідай, сакрысціямі. Вежы, квадратныя ў плане, з шатровым завяршэннем, даволі масіўныя, нагадваюць вежы абарончых збудаванняў. Больш лёгкімі іх робяць шматлікія і разнастайныя па форме аконныя праёмы і нішы. Дэкор будынка даволі стрыманы. Апрача разнастайных праёмаў і ніш яго ажыўляюць ступеньчатыя контрфорсы і аркатура.
Вакол касцёла ўзведзена агароджа з бутавага каменю. На цвінтары знаходзіцца валун з надпісам святару Міхалу Буклярэвічу і яго сястры Эміліі. М. Буклярэвіч быў ініцыятарам узвядзення мураванага касцёла, у 1919 г. ён стаў адным з арганізатараў сялянскага паўстання супраць бальшавіцкай улады. Пры падаўленні паўстання святара і яго сястру расстралялі. У 1940-я гг. помнік на магіле знішчылі, але ў кастрычніку 1995 г. ён адноўлены.
Літаратура
правіць- Касцёл Божага Цела // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; мастак І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 71.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Божага Цела (Іказнь)
- Касцёл Божага Цела (Іказнь) на сайце Radzima.org
- Касцёл Божага Цела (Іказнь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Іказнь — парафія Божага Цела Catholic.by