Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Мядзел)
Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з гары Кармель) — касцёл, пабудаваны ў Мядзелі ў 1754 годзе. Фундатарам выступіў уладальнік Старога Мядзела Антоні Кошчыц. Разам з касцёлам былі пабудаваныя плябанія і кляштар. Касцёл быў пасвенчаны ў імя Святога Станіслава.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Шкаплернай | |
---|---|
![]() Касцёл Маці Божай Шкаплернай пасля рэканструкцыі ў 2006 годзе | |
54°52′56″ пн. ш. 26°55′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мядзел |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | Ордэн босых кармелітаў |
Архітэктурны стыль | барока |
Будаўніцтва | 1754 |
Стан | дзейнічае |
![]() |
У парафіі касцёла з часу яго пабудовы апякаюцца айцы кармеліты босыя. Кармеліты босыя — манахі жабрацкага каталіцкага ордэну, які бярэ свой пачатак на Святой Зямлі. Ордэн быў значна распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі.
Касцёл пабудаваны з цэглы і выкананы ў стылі барока. Інтэр’ер аздоблены ў стылі ракако.
Касцёл Маці Божай Шкаплернай часта блытаюць з касцёлам Святога Станіслава, аднак насамрэч Станіслаўскі касцёл знаходзіўся за мядзельскім рэстаранам, быў збудаваны з дрэва і спалены падчас Другой сусветнай вайны.
ГісторыяПравіць
У 1772 годзе Мядзельская Кальварыя налічвала 21 капліцу і 8 брамаў.
За сваю гісторыю касцёл пэўны час выкарыстоўваўся ў якасці ўніяцкага кляштара, а таксама пазней быў пераабсталяваны ў праваслаўную царкву. У міжваенны час, калі Мядзел знаходзіўся пад уладай Польшчы на тэрыторыі кляштару зноў жылі ксяндзы.
У 1943 годзе будынак кляштара быў спалены, хоць царква цудам ацалела. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены і перададзены ў карыстанне мясцовай сельгасхіміі (магчыма, сельгастэхніцы). У 1989 годзе касцёл быў перададзены вернікам, а ў парафію вярнуліся айцы кармеліты босыя.
Кальварыя была разбураная пасля Другой сусветнай вайны прыблізна ў адзін час з зачыненнем касцёла. У пачатку 2000-х гадоў на Кальварыйскім узгорку, вакол якога размяшчалася Кальварыя, усталявалі драўляныя крыжы.
АрхітэктураПравіць
Будынак касцёла знаходзіцца на невысокім узгорку, недалёка ад парку і возера. Храм мураваны, у стылі барока, выкананы ў форме васьмярык на чацвярыку, увянчаны кантаваным купалам. Архітэктура храма нетыповая для архітэктуры беларускага барока[1]. Назіраюцца архітэктурныя паралелі з віленскім касцёлам Сэрца Ісуса[1].
Крыжовая кампазіцыя касцёла арганізавана вакол васьміграннага ядра, знадворку схавана ў кубічным аб’ёме. З трох бакоў храма (акрамя ўсходняга алтарнага боку) размяшчаюца порцікі. Канструкцыя масіўнага купала — двухчасная. Ніжняя частка, якая абапіраецца на васьмярык, прарэзана люнетамі і лучковымі праёмамі. Верхняя частка выканана ў выглядзе васьміграннай вежкі-ліхтара і завершана сферычным дахам. Пад купалам праходзіць абыходная галерэя (захавалася часткова)[1].
Інтэр’ер храма некалі быў багата ўпрыгожаны фрэскамі, ад якіх захаваліся толькі фрагменты[1].
У XVIII стагоддзі на ўзгорку побач з храмам былі збудаваны стаянні Крыжовага шляху (Кальварыя), якія прыцягвалі шматлікіх паломнікаў. Стаянні былі разбураны адначасова з зачыненнем касцёла ў савецкі перыяд. У 2000-х гадах на месцы былых стаянняў усталяваны драўляныя крыжы, існуюць планы аднаўлення Кальварыі.
На тэрыторыі храма таксама размешчаны двухпавярховы будынак плябаніі, які ў наш час патрабуе капітальнай рэстаўрацыі.
ПробашчыПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- «Мядзел. Касцёл Маці Божай Шкаплернай» //Т. В. Габрусь «Мураваныя харалы беларускага барока». 2001 год
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5
- «Архітэктура Беларусі» 1993 г.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Мядзел)
- Здымкі на Radzima.org
- Падрабязная гісторыя касцёла і кляштара Архівавана 9 студзеня 2009.
- Касцёл Мацi Божай Шкаплерная (св. Станiслава) у г. Мядзел Архівавана 4 студзеня 2011.
- Мядзел — парафія Маці Божай Шкаплернай // Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі