Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Талачын)
Касцёл святога Антонія — каменны каталіцкі храм базіліянскага стылю быў пабудаваны ў горадзе Талачын прыкладна ў 1813-1861 гг. па загадзе цара ў гонар перамогі ў вайне 1812 года.
Касцёл | |
Касцёл святога Антонія | |
---|---|
![]() | |
54°24′26″ пн. ш. 29°42′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Талачын |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Благачынне | Аршанскі дэканат |
Будаўніцтва | 1813—1861 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Архітэктура
правіцьУ той перыяд не прытрымліваліся кананічнага правіла арыентацыі храма алтаром на ўсход. Таму купальнай апсідай ён павернуты на захад. Галоўны фасад пабудовы выходзіць на галоўную гарадскую магістраль, і такім чынам будынак арганічна ўключаны ў яе горадабудаўнічы ансамбль. Манументальнасць храма ўзмацняецца яго размяшчэннем на прыродным узвышшы.
Будынак касцёла мае нескладаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю і ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам. Значны маштаб, буйныя чляненні, аб'ёмная лаканічнасць і моцнае канструкцыйнае вырашэнне, адсутнасць ярка вылучаных акцэнтаў выклікае адчуванне масіўнасці і статычнасці пабудовы. Галоўны ўваход у будынак вырашаны бабінцам, аналагічным па архітэктуры храму, але меншага аб'ёму. Імкненне акцэнтаваць парадны фасад будынка вымусіла архітэктара ўзмацніць яго дэкаратыўную апрацоўку — да стральчатых ніш, высокіх пілястраў прыбавілася суцэльная рустоўка сцен. Алтарны фасад вылучаны моцнай паўкруглай апсідай, завершанай паўсферычным купалам. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна і расчлянёны высокімі вузкімі стральчатымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны тонка прафіляваным карнізам з дзвюма тонкімі цятамі.
У трыццатыя гады касцёл спыніў функцыяніраванне, а пасля вайны будынак выкарыстоўваўся для гаспадарчых мэтаў.
Побач з касцёлам да 1960-х гадоў узвышалася трох'ярусная званіца.
У васьмідзесятыя гады была спроба адрамантаваць яго і размясціць там краязнаўчы музей, але потым ён быў вернуты вернікам. Перабудаваны ў 1990-я гг. з цэглы.
Інтэр'ер
правіцьУнутраная прастора касцёла дзвюма парамі моцных слупоў расчлянёна на тры нефы, сярэдні з якіх паглыблены паўкруглай апсідай. Пры ўваходзе вылучаны бакавыя квадратныя ў плане хрысцільні, над якімі размешчана галерэя хораў, адкрытых у зал храма.
Літаратура
правіць- Талачын. Касцёл // Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2000. — С. 151.
- Кулагін А. М. З архітэктурнага мінулага / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 43—45.
Спасылкі
правіцьКасцёл Святога Антонія Падуанскага (Талачын) на Вікісховішчы |
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Талачын) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Талачын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Талачын) на сайце Radzima.org