Касцёл Святога Георгія (Варона)

Касцёл Святога Георгія — помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў в. Варона Астравецкага раёна у сярэдзіне XVIII стагоддзя.

Славутасць
Касцёл Святога Георгія
54°45′32,54″ пн. ш. 25°57′34,6″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Варона
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Благачынне Астравецкі дэканат 
Архітэктурны стыль барока
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000041шыфр 412Г000041
Map

Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура правіць

 
Фасад касцёла
 
Уваход у касцёл

Будынак прамавугольны ў плане, накрыты высокім двухсхільным дахам. З паўночна-ўсходняга боку да касцёлу прымыкае квадратная ў плане сакрысція (пабудаваная ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя). Галоўны фасад касцёла завершаны трохярусным атыкавым франтонам. Ніжні прамавугольны ярус з'яўляецца асновай фігурнага шчыта і вежачкі, якія ўзвышаюцца над відьчыкам даху. Пдоскасць галоўнага фасада прарэзаная лучковым уваходным праёмам і невялікім прамавугольным акном у ніжнім ярусе франтону. Бакавыя сцены расчлянёныя пілонамі, вырашанымі накшталт контрфорсаў, вуглы будынку апрацаваныя шырокімі пілястрамі.

Інтэр'ер правіць

Інтэр'ер зальны з плоскай столлю. Сцены расчлянёныя пілястрамі, над імі — фрэскавыя выявы апосталаў. У алтарнай сцяне невялікая ніша і фрэскавая выява перспектыўнага алтара з калонамі іанічнага ордара, антаблементам і конхай над ім. Размалёўка столі імітуе купал. Пры ўваходзе — хоры. Драўляная агароджа хораў размаляваная (нішы з разеткамі).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць