Касцёл Святога Роха і кляштар рахітаў (Мінск)
Касцёл Святога Роха і кляштар рахітаў — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Менску. Размяшчаўся ў канцы Койданаўскай вуліцы, дзейнічаў у 1750-х — 1830-х гадах.
Славутасць | |
Касцёл Святога Роха і кляштар рахітаў | |
---|---|
![]() Менскі кляштар рохітаў (№ 16) на плане горада 1793 года. | |
53°54′06″ пн. ш. 27°32′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Дата скасавання | 1824 |
Гісторыя правіць
Заснаваны 3 жніўня 1752 года фундацыяй ксяндза, апостальскага пісара Тамаша Стацэвіча, які ахвяраваў 11 000 злотых і абраз Святой Веранікі, а таксама ўнукаў менскага бурмістра Лукаша Богушавіча Шышкі — каралеўскага сакратара Тодара Шышкі з братамі Юрыем, Базылём, Міхалам Шышкамі, якія ахвяравалі кангрэгацыі рохітаў пад пабудову кляштара і шпіталя два пляцы на Койданаўскай вуліцы побач Койданаўскай брамы і гарадскога вала, а таксама 750 злотых на ўтрыманне хворых[1][2]. Такім чынам у Менску з’явілася таварыства рохітаў з невялікім касцёлам і фундашам у 7000 срэбрам[удакладніць: камент.][3].
У 1788 годзе Міхал Ансялеўскі надаў кляштару 2 сенажаці паблізу горада[1][2].
Станам на 1796 год у рэзідэнцыі рохітаў 5 манахаў. У 1797 годзе названы менскія браты-рохіты — Макарый Ахрамовіч (60 гадоў) са шляхты Ашмянскага павета, Урбан Бардзынскі (80 гадоў) і Юзаф Анцілеўскі (70 гадоў) са шляхты Мінскай губерні, Андрэй Ольскі (50 гадоў) са шляхты Навагрудскага павета.
За 1800 год захаваўся Інвентар візіты касцёла і шпіталя братоў рохітаў (Inwentarz wizyty kosciola i szpitalu brzci rochitow roku 1800).
У XVIII — пачатку XIX ст. кляштару належалі некалькі пляцаў з будынкамі ў горадзе, а таксама фруктовы сад каля вуліцы Нямігскай і вятрак пры дарозе на Смілавічы[1][2].
У 1824 годзе мінскі кляштар рохітаў скасаваны, уся маёмасць перададзена менскага кляштара баніфратраў[1][2]. Пасля 1832 года кляштар баніфратраў скасаваны, большасць яго будынкаў, у тым ліку колішні кляштар і касцёл рохітаў, знесена, а астатняя маёмасць у 1836 годзе перададзена Мінскаму прыказу грамадскай апекі (Минскому приказу общественного призрения)[1][2].
У 2-й палове XIX ст. тэрыторыя забудавана жылымі дамамі[1][2].
Архітэктура правіць
Невялікі драўляны дзвюхвежавы касцёл Святога Роха на падмурку, галоўным фасадам выходзіў на Койданаўскую вуліцу. Інтэр’еры ўпрыгожвалі тры драўляныя разьбяныя алтары[1][2].
У галоўным алтары знаходзіліся абразы Святога Роха, Святой Веранікі і Святога Юзафа. На тэрыторыі кляштара размяшчаўся аднапавярховы драўляны шпіталь на 30 ложкаў і тры драўляныя жылыя дамы, у адным з іх жыў ксёндз-капелан, а таксама комплекс гаспадарчых пабудоў і агарод. Тэрыторыя кляштара была абнесена драўляным парканам, галоўная брама размяшчалася з боку Койданаўскай вуліцы[1][2].
Зноскі
Літаратура правіць
- Дзянісаў У. Менскі кляштар рахітаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 295. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.