Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Запішкіс)

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (літ.: Zapyškio Šv. Jono Krikštytojo bažnyčia) — каталіцкі храм у мястэчку Запішкіс (Сапежышкі) Каўнаскага раёна Літоўскай Рэспублікі.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
54°55′44″ пн. ш. 23°39′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Мястэчка Запішкіс
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль готыка
Заснавальнік Ян Сапега
Дата пабудовы першая палова XVI ст.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў мястэчку Сапежышкі ў Жамойці. Раней лічылася, што ўзведзены ў 1570-х гг. на сродкі канцлера вялікага літоўскага Л. Сапегі. Паводле аргументаванага меркавання А. Янкявічэне яго паставіў у першай палове XVI ст. гаспадарскі сакратар Ян Сапега, які заснаваў і мястэчка. У 1666 і 1698 зроблены рамонты храма. У другой палове XVII ст. да галоўнага фасада прыбудавана драўляная вежа-званіца, якая існавала да пачатку XX ст. У 1744 і 1763 пад уплывам барока зменена ступеньчатая форма франтонаў і стрэльчатае завяршэнне вокнаў бакавых фасадаў. У XIX ст. касцёл некалькі разоў рамантавалі. Рэстаўравалі ў 1923 годзе пад кіраўніцтвам мастака А. Прэсаса і ў 19541955 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара Альгімантаса Умбрасаса[1].

Архітэктура правіць

 
Галоўны фасад
 
Касцёл з боку апсіды

Касцёл складаецца з квадратнага, крыху перакошанага ў плане асноўнага аб'ёму і роўнавысокага з ім прэсбітэрыя з апсідай. Да паўночнай сцяны прэсбітэрыя прымыкае сакрысція, узведзеная пасля будаўніцтва касцёла. Сцены таўшчынёй 1 м пабудаваны з цэглы ў тэхніцы гатычнай муроўкі на вапнава-пясчанай рошчыне. Умацаваны невысокімі шматступеньчатымі складанапрафіляванымі контрфорсамі. Фасады і франтоны аздоблены плоскімі нішамі разнастайных памераў і формаў, якія ўтвараюць шмат'ярусную дэкаратыўную кампазіцыю. Асноўны аб'ём дамінуе ў агульнай кампазіцыі і мае двухсхільнае пакрыццё даху, 5-гранная апсіда — шматсхільнае. У храм вядуць 2 уваходы стрэльчатай формы: галоўны і бакавы. Апошні зроблены ў паўднёвай сцяне прэсбітэрыя. Яны акцэнтаваны нішамі прамавугольнай формы. Інтэр’ер перакрыты плоскай драўлянай столлю на бэльках. Малітоўная зала аддзелена ад прэсбітэрыя трыўмфальнай аркай паўцыркульнай формы. На паддашак вядуць прамыя ўсходы, зробленыя ў паўночна-заходнім куце асноўнага аб'ёму[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць