Касцёл Святой Марыі Магдалены (Новалукомль)

Касцёл Святой Марыі Магдалены — мураваны каталіцкі храм у горадзе Новалукомлі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Камунальнай, 2.

Каталіцкі храм
Касцёл Святой Марыі Магдалены
54°39′18″ пн. ш. 29°08′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Новалукомль
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Лепельскі дэканат 
Архітэктурны стыль постмадэрнізм
Будаўніцтва 20032005 гады
Map

Гісторыя

правіць

Парафія ў Новалукомлі бярэ свой пачатак з населенага пункта Лукомль. У XVII стагоддзі князь Ян Лукомскі ў мястэчку пад назвай Лукомль пабудаваў францысканскі кляштар, пры якім была ўтворана парафія.

У 1832 годзе, пасля паўстання 1830—1831 гадоў, кляштар быў закрыты. У 1868 годзе, пасля паўстання 1863—1864 гадоў, парафія была скасавана. Будынак касцёла Святога Духа быў перададзены пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы і стаў вядомы як царква Святой Марыі Магдалены.

У 1996 годзе была адпраўлена першая Святая Імша ў прыватнай кватэры, што і паклала пачатак фарміраванню новай парафіі. У 1997 годзе парафія была названа імем святой Марыі Магдалены. Дзякуючы намаганням ксёндза прэлата Мечыслава Янцышына, у сакавіку 1998 года парафія была зарэгістравана.

Пасля ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі ў 2000 годзе ў парафію быў прызначаны першы пробашч — ксёндз прэлат Мечыслаў Янцышын. У 2001 годзе ў цэнтры горада католікі выкупілі старую кацельню з прылягаючай тэрыторыяй, а ў 2003 годзе яе пачалі перабудоўваць у касцёл і плябанію.

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры постмадэрнізму. Трохнефная дзвюхвежавая базіліка. Працяглы прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, які на фасадзе закрыты 2-гранным шчытом на прамавугольным атыку з круглай люкарнай па цэнтры. Над карнізам даху выступаюць бочкавыя перакрыцці над арачнымі аконнымі праёмамі бакавых фасадаў. Франтальны фасад завершаны бакавымі васьміграннымі шатровымі вежамі, адкрытымі арачнымі прасветамі. Арачны ўваходны праём у нізкім прамавугольным нартэксе пад двухсхільным пакрыццём[1].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць