Катча
Ка́тча — возера ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сож, за 26 км у напрамку на поўдзень ад Гомеля, прыкладна за 2,8 км на паўночны захад ад вёскі Студзёная Гута, за 2 км на захад ад аўтамабільнай дарогі М8 (E95).
Катча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 120 м[1] |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,1 км |
Плошча | 0,14 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,05 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,14 км². Даўжыня каля 1,5 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км.
Возера старычнае і знаходзіцца на пойме Сажа. Катлавіна выгнутая ў форме дугі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўднёвай частцы пратокамі Катча злучаецца з ракой Сож і возерам Асушное.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 520. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.